Эканоміка11

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за сакавік знізіліся на $170 млн без уліку апошняга траншу МВФ

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, за сакавік павялічыліся на 496,7 млн. даляраў (8,9%) і на 1 красавіка склалі 6 млрд. 73,9 млн. даляраў.

Як паведамілі ў Нацыянальным банку, значны рост золатавалютных рэзерваў стаў магчымы дзякуючы апошняму траншу крэдыту МВФ у 670 млн. даляраў, які паступіў у Беларусь у канцы сакавіка. Сродкі былі залічаныя ў склад золатавалютных рэзерваў краіны і пры неабходнасці будуць выкарыстоўвацца на падтрыманне курсу нацыянальнай валюты.

Такім чынам, без уліку крэдыту МВФ рэзервы за сакавік знізіліся прыкладна на 170 млн. даляраў.

У цэлым за першы квартал золатавалютныя рэзервы краіны павялічыліся на 421,4 млн. даляраў (7,5%) — з 5 млрд. 653 млрд. даляраў на 1 студзеня 2010 года.

Пры гэтым варта ўлічваць, што, акрамя траншу МВФ,

рост золатавалютных рэзерваў з пачатку года суправаджаўся таксама паступленнем у лютым 625 млн. даляраў за продаж чарговага пакету 12,5% акцый ААТ «Белтрансгаз».

Паводле планаў Нацбанка, за 2010 год золатавалютныя рэзервы павінны павялічыцца на 0,5—1,83 млрд. даляраў. Гэта прадугледжана Асноўнымі кірункамі грашова‑крэдытнай палітыкі Беларусі на гэты год.

Аднак старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч заяўляе пра неабходнасць паскарэння тэмпаў росту золатавалютных рэзерваў Беларусі. Паводле яго меркавання, да канца 2010 года золатавалютныя рэзервы неабходна павялічыць практычна ўдвая ў параўнанні з іх цяперашнім аб’ёмам. «Неабходна імкнуцца да таго, каб да канца гэтага года яны дасягнулі не менш як 10 млрд. даляраў ЗША», — заявіў Пракаповіч у сваім дакладзе.

Як раней паведамлялася, дзякуючы знешнім пазыкам і крэдытам летась Беларусі ўдалося нарасціць золатавалютныя рэзервы больш чым на 2,5 млрд. даляраў — да 5 млрд. 652,5 млн. даляраў на 1 студзеня 2010 года. Пры гэтым варта ўлічваць, што за ўвесь 2009 год запазычанні ўрада і Нацбанка Беларусі на знешніх рынках, а таксама іншыя паступленні, залічаныя ў склад золатавалютных рэзерваў, склалі ўдвая больш — звыш 5,5 млрд. даляраў.

Каментары1

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць6

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска пераехала са Слоніма ў французскую вёску, дзе працуе сядзелкай у мясцовых пенсіянераў — і шчаслівая ВІДЭА12

Трамп запярэчыў, што прымушаў Зяленскага аддаць Расіі ўвесь Данбас9

Картэж віцэ-прэзідэнта ЗША трапіў пад асколкі снарада3

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры12

Церцель сказаў, што вядзецца праца, каб арганізаваць размову Лукашэнкі з Зяленскім16

У Telegram пачалі рэкламаваць прыкладанне Telega, але яго стварылі ў Расіі6

Трамп заклікаў Зяленскага пагадзіцца на ўмовы Расіі 27

Працаваць у Расіі ці Еўропе? Параўноўваюць дальнабоі 10

ДАІ зацікавілася групай дзяўчат, якія сфатаграфаваліся на пешаходным пераходзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць6

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць