Нерухомасць

«Старыя шпалеры і аблупленая падлога». Як выглядае самая танная кватэра Мінска, якая каштуе амаль 50 тысяч даляраў

Самая танная кватэра Мінска хаваецца ў раёне Ангарскай, на вуліцы Ілімскай, піша Onliner.by.

Размешчана ў панэльцы 1986 года, на дзявятым паверсе. Вокны выходзяць на паўночны ўсход.

Плошча аднапакаёвай — 35,3 кв. м. Складаецца з пакоя на 17 «квадратаў», кухні — на 7 метраў — і раздзельнага санвузла.

Жыллё яўна патрабуе рамонту: на гэта недвухсэнсоўна намякаюць старыя шпалеры і аблупленая падлога. Але затое можна зрабіць усё пад сябе.

А вось як уладальнікі апісваюць інфраструктуру:

«Побач крамы, школы, дзіцячыя сады і паркі, спарткомплекс, бальніца. Прыпынак грамадскага транспарту ў крокавай даступнасці. Зручны і хуткі выезд на МКАД. 10 хвілін грамадскім транспартам да метро «Магілёўская».

Абыйдзецца кватэра ў $49 000 па курсе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць