Свет11

У Арменіі прыгразілі канчаткова выйсці з АДКБ

Арменія можа канчаткова выйсці з Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), калі ўдзельнікі, у тым ліку Расія, не выкажуць выразнай палітычнай пазіцыі адносна дзеянняў Азербайджана. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Арменіі Ваан Кастанян.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян. Фота: Olivier Hoslet, Pool via AP

Паводле слоў армянскага міністра, Ерэван больш не абмяжоўваецца намёкамі, а гаворыць адкрыта: калі партнёры па АДКБ не адрэагуюць на напады на тэрыторыю Арменіі, то краіна прыме рашэнне пра выхад з арганізацыі.

Яшчэ ў лютым 2024 года прэм’ер-міністр Нікол Пашынян абвясціў пра «замарозку» ўдзелу Арменіі ў АДКБ, а ў маі знешнепалітычнае ведамства паведаміла пра спыненне фінансавання гэтай структуры.

У студзені 2025 года Служба знешняй разведкі Арменіі адзначыла, што краіна не плануе вяртацца да паўнавартаснага ўдзелу ў АДКБ, а аўтарытэт самой арганізацыі ставіцца пад сумнеў.

Канфлікт паміж Ерэванам і АДКБ узнік пасля ваенных дзеянняў у Нагорным Карабаху, калі Арменія звярнулася да саюзнікаў па дапамогу, але не атрымала яе. Арганізацыя, якую ўзначальвае Расія, толькі выказала «занепакоенасць». Пашынян неаднаразова крытыкаваў АДКБ за бяздзейнасць, называў яе «фіктыўным саюзам» і нават абвінавачваў у змове з Азербайджанам.

Каментары1

  • Лявон
    27.06.2025
    АДКБ - гэта хаўрус хлуслівых дыктатараў. Асабліва яскрава гэта падцверзілася ў студзені 2022 падчас здушэння народнага паўстання ў Казахстане. калі Такаеў хлусіў пра нейкае вонкавае ўмяшанне і гэта стала фармальнай падставай для ўводу карнікаў з Расеі і Беларусі. І сябруе АДКБ выключна з дыктатарамі кшталту Аліева. Сяброўства дэмакратычнай Арменіі ў АДКБ заўсёды выглядала нонсэнсам

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве1

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду11

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве1

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць