Свет33

Трамп абвясціў, што спыняе гандлёвыя перамовы з Канадай

27 чэрвеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сацсетках, што спыняе перамовы з суседняй Канадай праз «абуральны падатак» на амерыканскія тэхналагічныя кампаніі.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

На працягу будучага тыдня ЗША абвесцяць аб новых тарыфах на імпарт з Канады, паведаміў Дональд Трамп.

«Нам толькі што паведамілі, што Канада — краіна, з якой вельмі цяжка весці гандаль, — уключаючы той факт, што яны на працягу многіх гадоў спаганялі з нашых фермераў да 400% пошлін на малочную прадукцыю, — толькі што абвясціла, што ўводзіць падатак на лічбавыя паслугі ў дачыненні да нашых амерыканскіх тэхналагічных кампаній. Гэта з'яўляецца прамой і абуральнай атакай на нашу краіну. Відавочна, яны капіююць дзеянні Еўрапейскага Звязу, які зрабіў тое ж самае і цяпер вядзе перамовы з намі з гэтай нагоды. У сувязі з гэтым абуральным падаткам мы сапраўдным спыняем усе гандлёвыя перамовы з Канадай з неадкладным уступленнем у сілу», — заявіў прэзідэнт ЗША.

ЗША і Канада ўвялі адзін супраць аднаго гандлёвыя тарыфы. Таксама Дональд Трамп не раз пагражаў анексаваць суседнюю краіну. Але бакі імкнуліся прыйсці да кампрамісу да сярэдзіны ліпеня. 

Каментары3

  • бабруйчанін
    27.06.2025
    Мабыць таму за " калійкай" Келаг завітал да рБ?? З Канады фермеры калійку атрымлівают.
    Пасля ..будзе выкананы усе дамовы як " будамэмарандум" павернем " лаўку" за ядзброю у лепшым вырадку..
  • Вольга
    27.06.2025
    Трамп - аватар Пазняка.
  • Геній
    27.06.2025
    Гэта лапідарна геніяльна. Лу4аку лепей за Канаду - танны калій

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША51

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі31

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук1

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?21

Гродзенскія лялечнікі паставілі душэўны спектакль. У Вільні ён прайшоў з аншлагам

У Егіпце падпісалі пагадненне аб спыненні агню ў Газе6

На чэмпіянат свету па футболе выйшла зборная краіны, чый сцяг парадуе вока многіх беларусаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША51

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць