Свет77

Орбан упершыню пракаментаваў рэкордны па маштабе ЛГБТ-прайд у Будапешце

Прэм’ер-міністр Венгрыі ў сваіх першых каментарыях аб самым маштабным у гісторыі Будапешта ЛГБТ-прайдзе назваў яго «яшчэ адным доказам» таго, чаму краіне патрэбны кансерватыўны ўрад.

28 чэрвеня 2025 года ў Будапешце ўдзельнікі параду выйшлі на вуліцы, каб абараніць свае правы, нягледзячы на юрыдычную забарону. Яны рабілі сэлфі на фоне банера з выявай прэм’ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, дэманструючы сваё стаўленне да дзяржаўнай палітыкі ў гэтым пункце. Фота: Janos Kummer / Getty Images

Орбан заявіў: «Брусель аддаў загад, што ў Будапешце павінен быць прайд, а палітыкі-марыянеткі выканалі загад», піша «Еўрапейская праўда».

«Гэта доказ таго, якім было б наша жыццё, калі б краінай не кіраваў урад, які абараняе наш суверэнітэт… Дзякуючы ўчорашняму дню мы з яшчэ большай упэўненасцю ведаем, што гэтых людзей нельга нікуды дапускаць», — заявіў Орбан.

Ён таксама абурыўся «агіднымі і ганебнымі рэчамі» падчас прайду, аднёсшы да такіх мужчын на абцасах і распаўсюджванне брашур пра гарманальную тэрапію.

ЛГБТ-прайд у Будапешце 28 чэрвеня стаў самым маштабным для Венгрыі — у значнай ступені з-за рэзанансу вакол яго забароны, які ператварыў падзею ў свайго роду пратэст супраць Віктара Орбана. У мерапрыемстве прынялі ўдзел мэры шэрагу еўрапейскіх гарадоў, а на чале калоны ішоў апазіцыйны мэр Будапешта».

Каментары7

  • Усе людзі роўныя
    29.06.2025
    А я ведаю іншыя прыклады, дзе яны жывуць сваім колам, нічога не патрабуюць, нікога не цягнуць да сябе. А шчэ, калі быў у еўрапейскай краіне на узбярэжжы Атлантыкі, настаўнікам пачаткоўцаў працаваў гей. Нікога гэта не бянтэжыла. Орбан той шчэ лукашэнка, уладу не аддам, сінія пальцы моцна трымаюцца за што трэба.
  • ВЕЛЬМІ ВАЖНА!
    29.06.2025
    Ого, у беларускім СМІ "Наша Ніва" ужо другі артыкул пра лгбт марш ў Венгрыі. Цікава чаму, цікава...
  • Розніца
    29.06.2025
    Усе людзі роўныя, Орбана можна за шмат што крытыкаваць, але ён патрыёт Венгрыі, а Лукашэнка патрыёт русского отечества.

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей53

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Некалькі тысяч беларусаў страцілі заробак і падпрацоўку на патрыманых «бумерах»1

У Мінску затрымалі жанчыну за рулём з 3 праміле алкаголю ў крыві

«Пара спыніць гэта ваеннае спекулянцтва». Харватыя адмовілася транспартаваць ў Венгрыю і Славакію расійскую нафту, але гатовая памагчы з іншай4

Новае пакаленне гендырэктараў: моладзь і далёка не «крэпкія хазяйсцвеннікі» масава ўзначальваюць трыльённыя бізнэсы3

«Медыя-Палессе»: Хутчэй за ўсё, затрыманы старшыня Столінскага райвыканкама5

Кіраўнік Rheinmetall: На гэты момант мы вырабляем ужо больш боепрыпасаў, чым ідзе ва Украіну1

Беларускія дзяржаўныя СМІ пачалі заклікаць чытаць іх у расійскім месенджары Max14

УСУ паказалі, як цягам аднаго дня ў Крыме паразілі патрульны катар БК-16, ЗРК «Панцыр» і РЛС «Неба-У» ВІДЭА2

На волю выйшла Таццяна Канеўская — былая давераная асоба Ціханоўскай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей53

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць