Эканоміка11

Гандлёвы дэфіцыт Беларусі за год вырас на 60%

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў даныя аб знешнім гандлі таварамі за студзень—май 2025 года, і яны сведчаць пра нарастанне негатыўных тэндэнцый. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года экспарт беларускіх тавараў знізіўся, у той час як імпарт працягвае расці. У выніку дэфіцыт знешняга гандлю дасягнуў 2,6 мільярда долараў ЗША — на мільярд больш, чым за той жа перыяд у 2024 годзе.

Агульны таваразварот за пяць месяцаў склаў 33,9 мільярда долараў, што амаль на 0,3% ніжэй, чым год таму. Пры гэтым экспарт упаў на 3,3% — да 15,65 млрд долараў, у той час як імпарт вырас на 2,4% і склаў 18,26 млрд долараў. Гэта значыць, Беларусь усё больш набывае замежных тавараў, але ўсё менш прадае ўласнай прадукцыі на знешніх рынках.

Станоўчае сальда захавалася ў гандлі з краінамі СНД — $757 млн. Тут экспарт застаўся на ўзроўні мінулага года, а імпарт нават крыху зменшыўся.

На гэтым фоне асабліва кантрасна выглядае сітуацыя з краінамі па-за межамі СНД, дзе дэфіцыт склаў 3,36 млрд долараў. Тут экспарт зваліўся на 11%, а імпарт, наадварот, павялічыўся на 6,6%.

Каментары1

  • Барадзед
    02.07.2025
    Они говорили: "Девальвации не будет". Где берут деньги на импорт?

Цяпер чытаюць

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам27

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Усе навіны →
Усе навіны

«Тым, хто настальгуе па саўку, спадабаецца». Блогер пераначаваў у найгоршых гатэлях Беларусі і падзяліўся ўражаннямі10

Пракоп'еў: Знізьце ўзровень чаканняў. Я не бачу ніводнай аб'ектыўнай прычыны, каб наступала адліга13

Расіяніна затрымалі з 37 кілаграмамі наркотыкаў у Мінску2

Куды беларусы могуць лятаць без візы і без перасадак?3

«Хтосьці ў кіраўніцтве сілавікоў вырашыў вывесці Бялюціна са «справы Аўтуховіча» і выкарыстаць іначай»3

Зяленскі падтрымаў Азербайджан у канфлікце з Расіяй2

У Віцебску ёсць могілкі, якія здзіўляюць раскошай. Хто ж там пахаваны?8

Лукашэнка заявіў, што Латушка нібыта хацеў спаліць штаб аб'яднанай апазіцыі ў жніўні 2020 года12

ЗША прыпыняюць пастаўкі некаторага ўзбраення Украіне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам27

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць