Грамадства

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

Чытачка Onliner.by прайшла гэты квэст да канца — з бірушамі ў якасці ахоўнага інвентару, ад’ездамі да мамы і спробамі вызначыць правілы.

— Ад сваякоў мне дасталася кватэра ў хрушчоўцы. Так, не модная новабудоўля з кавярняй на першым паверсе, але затое свая. І раён нармальны, зеляніна ў двары, у асноўным адэкватныя жыльцы (за выключэннем пары асацыяльных элементаў, але і да іх я хутка прывыкла). Ну і самае галоўнае — ніякіх рамонтаў! Цішыня і спакой.

Так працягвалася гадоў пяць, пакуль у кватэру зверху не заехала маладая пара — відаць, папярэднія гаспадары пераехалі. І амаль адразу ў іх пачаўся рамонт.

Першы час я ставілася да гэтага спакойна. Ну а што — людзі толькі заехалі, робяць пад сябе. Шумелі ў будні, у дазволены час. Праблема ў тым, што я працую па графіку два праз два, і мае выхадныя часта прыпадалі на дні, калі зверху грукалі, свідравалі, шліфавалі… Атрымлівалася, што як толькі ў мяне дзень адпачынку — у іх чарговы віток рамонту.

— Паверце, цярпела я доўга. Часам затыкала вушы бірушамі, часам уключала серыял гучней. Бывала, калі ўжо зусім не было сіл, з’язджала да мамы, каб проста выспацца без фонавага шуму.

У добрае надвор’е ішла гуляць — сядала ў парку, чытала, піла каву — абы не сядзець дома і не слухаць гэтыя гукі. Часам яны знікалі — на тыдзень-два станавілася ціха. Я здагадвалася: няўжо ўсё скончылася? Але потым шум рамонту зноў вяртаўся. Прыкладна да шостага ці сёмага месяца я зразумела, што гэта надоўга, і вырашыла ўсё ж такі схадзіць пагаварыць.

Дзверы адчыніла дзяўчына, потым падышоў хлопец. Маладыя, адэкватныя, размаўлялі без агрэсіі. Сказалі шчыра: кватэра была ў дрэнным стане, усё сыпалася, рабіць давялося амаль усё — ад электрыкі да сцен. Робяць паэтапна, калі з’яўляюцца грошы, часткова сваімі рукамі.

Мы дамовіліся, што калі ў мяне выхадны і яны збіраюцца шумець — хай папярэдзяць загадзя. Калі змогуць — зрушаць тэрміны.

Так я стала рэгулярна атрымліваць у Viber паведамленні кшталту: «Заўтра з 10 да 13 будзем свідраваць, калі што — дайце ведаць». Часам у іх не выходзіла перанесці нейкі працэс рамонту, але тады хаця б я ведала, да чаго рыхтавацца. У выніку іх рамонт доўжыўся паўтара ці два гады.

Не кожны дзень, вядома, але ўсё ж такі рэгулярнасць прысутнічала. Я б не сказала, што за гэты час у нас з імі склаліся нейкія асаблівыя адносіны, але размаўлялі нармальна, па-чалавечы. Яны стараліся ісці насустрач, я старалася не выбухаць без прычыны. Да шуму ў нейкі момант проста прывыкла. Выбару ж не было — кватэра ж не здымная, а свая, і з’язджаць няма куды.

Каментары

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць