Грамадства4040

«Адну мяне прыводзіць у шаленства, што за мяжой я выключна ІрЫна?» Беларуска абураецца транслітэрацыяй у пашпарце з беларускай мовы

У каментарах гарачая дыскусія.

Ірына. Фота: Threads

«Цікава, адну мяне прыводзіць у шаленства той факт, што ў беларускіх пашпартах імя і прозвішча перадаюцца на англійскую мову з беларускай? Таму за мяжой я выключна ІрЫна», — напісала беларуска Ірына ў Threads.

За двое сутак пад яе пастом назбіралася больш за 550 каментарыяў.

Самы залайканы адказ гучыць так: «Не, не злуе. Мне падабаецца, я толькі за. Не, не складана мець зносіны з замежнікамі».

Іншы папулярны каментар — той, дзе карыстальніца тлумачыць, што гэта не англійская мова, а транслітэрацыя, і ёй самой наадварот падабаецца, што замежныя знаёмыя клічуць яе Алена (праз «е»).

Скрыншот: irina_vin1971 / Threads

«Такое бывае, калі ў галаве Масква», — гэты каментар набраў 127 падабаек.

Некаторыя цёзкі жанчыны, якая не хоча быць Ірынай, абараняюць беларускі варыянт напісання свайго імя. 

«Мне, наадварот, вельмі падабаецца, што я Iryna, і злуе, калі некаторыя расійскія партнёры ў дзелавой перапісцы на англійскай пераходзяць на Irina. Таму што маё імя — Iryna!» — піша адна з каментатарак.

Скрыншот: irina_vin1971 / Threads

«Вас прыводзіць у шаленства родная мова? Я люблю падпісваць дакументы імем Aliaksandr», — піша іншы карыстальнік.

Хтосьці прапанаваў жанчыне змяніць беларускі пашпарт на расійскі, калі яе так калоціць ад роднай мовы.

Скрыншот: irina_vin1971 / Threads

Але ў каментарах хапала і тых беларусаў, якія падзяляюць меркаванне аўтаркі допісу.

«Гэта злуе толькі тых, хто не ведае, што транслітэрацыю можна было рабіць і з рускага, і з беларускага варыянтаў. Таму я засталася Anna», — піша дзяўчына.

Каментароў ад людзей, якія ганарацца тым, што зрусіфікавалі сваё імя, хапае.

«У мяне — з рускай, бо я сама ім напісала правільную транслітэрацыю. Дзецям таксама сама пісала з рускай», — гучыць адзін з каментароў.

«Дарагія беларусы, калі раптам хто не ведаў, раскрываю вам сакрэт: адзін раз у жыцці пры замене пашпарта можна змяніць траслітэрацыю на сваё меркаванне. Я ўжо змяніла двум дзецям, яшчэ засталося трэцяму памяняць. Таксама можна змяняць прозвішча — мае знаёмыя змянілі з Лісоўская і Лісоўскі на Лісоўска і Лісоўскі, то бок на польскі лад, перад пераездам. Гэта бясплатна, і вы самі прапісваеце правільны варыянт, як лічыце патрэбным. Вольхі, Алехі, Іхары і іншыя Сіархеі — карыстайцеся», — напісала адна з каментатарак.

Скрыншот: irina_vin1971 / Threads

Мяркуючы па каментарах, кансэнсусу па гэтым пытанні няма. Многія адзначаюць, што транслітэрацыя з беларускай — гэта плюс, бо за мяжой дае зразумець, што чалавек з Беларусі, а не з Расіі.

Пра тое, як беларусы змяняюць імёны і прозвішчы пры атрыманні іншага грамадзянства, можна прачытаць па спасылцы

Каментары40

  • Адарка
    03.07.2025
    Іш, рЮсская знайшлася
  • Хорошо, не Slutlana
    03.07.2025
    😂
  • Австрияк
    03.07.2025
    так позориться с такими вопросами на весь белый свет...

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць