Свет99

У Літве пазбавілі ДНЖ першага расіяніна

З-за занадта частых паездак дадому часовага дазволу на жыхарства ў Літве пазбавіўся першы грамадзянін Расіі, яшчэ 30 выпадкаў вывучаюцца, паведамляе Delfi.lt са спасылкай на Дэпартамент міграцыі.

У пачатку мая ў сілу ўступіла дадатковае палажэнне аб нацыянальных санкцыях, якое забараняе грамадзянам Расіі без дай прычыны ездзіць у Расію ці Беларусь часцей за адзін раз на тры месяцы. Дэпартамент міграцыі выявіў агулам 34 чалавекі, якія гэта зрабілі, дазвол на жыхарства ў Літве аднаго з іх ужо анулявалі.

«Падчас высвятлення прычын выезду грамадзян Расіі, якія часта выязджаюць у Расію ці Беларусь, выяўлены першы выпадак, які не падпадае пад выключэнні, і прынятая пастанова аб ануляванні выдадзенага расіяніну часовага дазволу на жыхарства ў Літве», — гаворыцца ў паведамленні.

Яшчэ трыццаць ягоных суайчыннікаў могуць пазбавіцца такіх дазволаў найбліжэйшым часам.

У дачыненні да іх ужо пачатыя працэдуры анулявання часовых дазволаў на жыхарства ў Літве: высвятляюцца дадатковыя абставіны, чакаюцца тлумачэнні ад саміх грамадзян Расіі.

Каментары9

  • Фэйспалм
    03.07.2025
    Зараз тутэйшыя каментары будуць радасна казаць, што так ім і трэба тым маскалям, а калі праз год літоўцы тыя самыя санкцыі распаўсюдзяць на беларусаў, то будуць пытаць: "Дык а нас за што!?"
  • Тутэйшыя каментатары
    03.07.2025
    Фэйспалм, у нас такога ніколі не будзе, бо ў адрозненні ад расейцаў у нас ёсць Святлана Ціханоўская, якую слухае ўвесь свет і абараняе Літва. Не нясіце лухты.
  • %
    03.07.2025
    Фэйспалм, глупства чаупеце. Нікога не павінны пазбаўляць віда на жыхарства без НАЛЕЖНАЙ прычыны, і пры тым ДАКАЗАНАЙ. А паездкі дамоў, ці яшчэ куды гэта не прычына, гэта дае...ка на пустым месцы каб пазбавіць ДНЖ

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць