Грамадства1616

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы

«Я думаў: вось я зараз прыеду, мы тут паўгодзіка паваюем, і я паеду вызваляць Беларусь. Але напраўдзе ўсё інакш», — кажа баец Беларускага добраахвотніцкага корпуса.

Баец Беларускага добраахвотніцкага корпуса. Скрыншот з відэа «24-га канала»

Інтэрв’ю з адным з байцоў Беларускага добраахвотніцкага корпуса (БДК) з'явілася на ўкраінскім 24-м канале. Сярод іншага, баец прызнаецца, што пераасэнсаваў свае ранейшыя ўяўленні пра палітычную сітуацыю.

«Я жыў у ружовай бурбалцы. Я думаў: вось я зараз прыеду, мы тут паўгодзіка паваюем, і я паеду вызваляць Беларусь. Але напраўдзе ўсё інакш.

Я цяпер разумею, што, пакуль не будзе поўнага развалу Расіі, Беларусь не будзе ніколі вольнай. Бо Беларусь цяпер — пад пратэктаратам Расіі.

Калі былі адносна мірныя часы, то Беларусь адносна вольна сябе адчувала. Тады ўлада таксама намагалася нейкія свае інтарэсы захоўваць і камунікаваць не толькі з Расіяй, але і з Еўропай. Але цяпер у іх толькі адзін саюзнік, і

цяпер казаць аб праекце «вызваліць Беларусь» — гэта проста ілюзія тых палітыкаў [якія пра гэта гавораць]. Можа яны разумеюць, можа не разумеюць. Мне здаецца, толькі пасля развалу Расіі можна [будзе казаць] пра Беларусь. Нельга проста так увайсці на танках і звольніць: гэта так не адбудзецца», — перакананы ён.

Але гэты рэалізм мыслення не перашкаджае байцу марыць пра беларускую, незалежную, справядлівую Беларусь.

Якой бачыцца байцу Беларусь будучыні?

«Такія базавыя рэчы, як культура, мова, гісторыя, павінны быць беларускімі, — кажа баец. — Але [каб гэтага дабіцца], я нават увогуле не ведаю, гэта вельмі складанае пытанне. Мне хацелася б, каб Беларусь была краінай, дзе кожны чалавек меў бы права на свабоднае жыццё. Каб ніхто не мог прыйсці да цябе, паглядзець у тэлефон і сказаць: «Усё, ты едзеш у турму проста таму, што ты там сказаў не тое». Каб людзі адчувалі сябе спакойна».

Цяперашняя Беларусь далёкая ад ідэалу гэтага ваяра.

«У Беларусі сітуацыя горшае. Рэпрэсіі растуць. Сістэма нікога не шкадуе», — адзначыў баец.

Беларускі добраахвотніцкі корпус — аб’яднанне беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца з расійскай агрэсіяй у шэрагах Узброеных сіл Украіны. Як усе замежныя добраахвотніцкія фармаванні, БДК падпарадкаваныя Галоўнаму ўпраўленню разведкі Міністэрства абароны Украіны.

Пра стварэнне Беларускага добраахвотніцкага корпуса заявілі 25 снежня 2022 года добраахвотнікі Ігар Янкоў (пазыўны «Янкі»), Андрэй Трацэўскі (пазыўны «Бессмяротны») і Радзіён Батулін («Гена»). Раней у 2022 годзе апошні быў складзе палка імя Кастуся Каліноўскага.

У снежні 2023 года ўлады Беларусі абвясцілі БДК «экстрэмісцкім фарміраваннем» — як і сотні іншых непадкантрольных прарасійскаму рэжыму структур, СМІ, грамадскіх арганізацый і рэсурсаў.

Каментары16

  • Берасць
    09.07.2025
    Павага, баец!
  • Хм
    09.07.2025
    Так зараз таму што хутчэй, ці зараз таму што потым будзе цяжэй?
  • Хм
    09.07.2025
    разумею, што, пакуль не будзе поўнага развалу маскоўскай эмпэрыі , ў значанні памагчы йой ці пачакаць? Удакладні будзь ласка!!!

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць