Грамадства22

Дзяржава прадала дом 73-гадовага палітзняволенага Васіля Дземідовіча

На пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне» з чацвёртай спробы быў прададзены дом у вёсцы Пагарэльцы Нясвіжскага раёна. Па дакументах, уласнікам быў пазначаны поўны цёзка палітвязня — Васіля Дземідовіча, пенсіянера з Нясвіжа, які быў унесены КДБ у спіс «тэрарыстаў», піша «Люстэрка».

Выстаўлены на таргі дом у вёсцы Пагарэльцы Нясвіжскага раёна. Фота: e-auction.by

Спачатку дом спрабавалі прадаць за 15 700 рублёў, але ахвотных не знайшлося. Пачатковая цана была зніжана да 6 280 рублёў, і толькі пасля чацвёртага аўкцыёну з’явіліся два ўдзельнікі, якія пачалі перабіваць стаўкі адзін аднаго.

У выніку маёмасць была прададзеная за 10 393 рублі. Таргі працягваліся з дзевяці гадзін раніцы да амаль адзінаццаці вечара.

На дом была накладзена забарона на рэгістрацыйныя дзеянні, выстаўленая судовым выканаўцам і рэгіструючым органам. Гэта, аднак, не перашкодзіла правядзенню таргоў.

Васіля Дземідовіча судзілі як мінімум 9 разоў паводле палітычных крымінальных спраў, піша «Вясна». Агулам пенсіянера асудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх чатырох судоў пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць амаль тры гады.

Пенсіянер з’яўляецца самым пажылым беларусам, уключаным КДБ у спіс «тэрарыстаў».

Каментары2

  • Няма цэнзурных слоў
    08.07.2025
    Ну і мразота! Каб адзін пенсіянер катаўся на майбаху, лётаў на боінгу і жэр з золата ў дзясятках рэзідэнцый, у другога аднялі маёмасць. Калі гэтае 3-адсоткавае яно ўжо нажрэцца ды падавіцца?
  • Беларус
    08.07.2025
    Скрала і прадала скрадзеную маёмасьць не "Дзяржава", а злачынная групоўка лукашэнкі. Захопнік і тэрарыст ня можа казаць ад імя захопленай Краіны. Называя хунту проста "Дзяржавай" вы адмаўляеце захоп улады, надаеце легітымнасьці працэсу скраданьня маёмасьці беларусаў і пагаджаецеся з гэткім прадстаўніцтвам ад вашага беларускага імя. Гэта ўчынкі без тэрміну даўніны, і яны абавязкова будуць мець адпаведную ацэнку ў будучыні.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж14

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў2

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў5

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ66

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»212

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж14

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць