Свет44

Ryanair і Finnair прызналі найгоршымі авіякампаніямі Еўропы

Рэйтынг найбуйнейшых авіякампаній Еўропы паводле якасці абслугоўвання, пунктуальнасці і хуткасці выплат кампенсацый апублікавала Flightright. Нечакана ў самым канцы спісу аказалася фінская Finnair, якая традыцыйна лічыцца прэміяльнай авіякампаніяй. Разам з ёй найгоршымі прызнаныя бюджэтныя перавозчыкі Ryanair і Vueling.

У агульным заліку Finnair набрала ўсяго 2,48 зоркі з 5. Асабліва дрэнна кампанія праявіла сябе ў плане пунктуальнасці, атрымаўшы толькі 1,5 зоркі за затрымкі і адмены рэйсаў. Па кампенсацыях у яе таксама не ўсё гладка — 3 зоркі, піша BILD.

Горш толькі ў Ryanair і Vueling — абедзве кампаніі атрымалі толькі па 2 зоркі ў гэтай катэгорыі.

Эксперт Flightright Фейза Тюркен падкрэсліла, што «якасць не заўсёды залежыць ад кошту білета».

Найлепшай у рэйтынгу стала Discover Airlines — 3,33 зоркі. 5 зорак кампанія атрымала за паводзіны пры выплаце кампенсацый.

Добрыя паказчыкі таксама ў Eurowings (3,32) і Iberia (3,25). Апошняя да таго ж амаль не дапускае затрымак і адмен — 4,5 зоркі за надзейнасць.

А вось з кліенцкім сэрвісам справы кепскія ва ўсіх. Ніводная авіякампанія не змагла набраць больш за тры з паловай зоркі. Найлепшымі аказаліся British Airways (3,15) і Austrian Airlines (3,07), найгоршымі — easyJet і SAS, якія набралі крыху больш за дзве зоркі.

Каментары4

  • Зьніч
    15.07.2025
    Ат, усё гэта валтузьня канкурэнтаў. За Ryanair не скажу, бо ніколі ёю ня лётаў, а фіны, на мой погляд, найлепшыя, былі й застаюцца.
  • а
    15.07.2025
    а рома нешта ведаў)
  • Ну, не ведаю
    15.07.2025
    Многа гадоў карыстаюся Райанам (да 10 разоў штогод). Асаблівых праблем не было. Большасць рэйсаў - своечасовыя. Патрэбы звяртацца за нейкай кампенсацыяй ніколі не было.

Цяпер чытаюць

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Усе навіны →
Усе навіны

У Wildberries знайшлі тавары з «экстрэмісцкай» сімволікай4

Інфармацыю знайшлі на камп'ютары чалавека з Беларусі. Стала вядома, што за праблема з бяспекай была ў «Байхэлп»11

Івулін: У мяне было рэнамэ «гразы першакурсніц». Кожны год я, як Змей Гарыныч, прылятаў і забіраў самую прыгожую8

Грыбнікі запісваюць відэа, як проста ў лесе ядуць «чортавы яйкі»4

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім27

У Магілёве ўраган знёс з балкона норкавае футра, якое знайшлося за тры кіламетры ад дома3

Трамп адгаварыў рэспубліканцаў ад падтрымкі закона аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі8

Нешта загарэлася на заводзе «Керамін» ВІДЭА1

У Мінску разглядаюць праект трэцяга транспартнага кальца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць