Прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль абвясціў пра сваю адстаўку. Гэта стала першым афіцыйным крокам у рамках маштабных зменаў ва ўрадзе, якія ініцыяваў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ужо ў сераду Вярхоўная Рада павінна прагаласаваць за адстаўку ўрада Шмыгаля.

Раней Уладзімір Зяленскі прапанаваў на пасаду новага прэм’ера 39-гадовую Юлію Свірыдзенка, якая цяпер з’яўляецца віцэ-прэм’еркай і міністаркай эканомікі. Яна вядомая як адна з галоўных перамоўніц па супрацоўніцтве з Захадам, асабліва ў пытаннях абароны, эканамічнага аднаўлення і гандлю мінеральнымі рэсурсамі з ЗША.

Паколькі прапрэзідэнцкая партыя «Слуга народа» мае ў парламенце большасць, ніякіх нечаканасцяў пры прызначэнні Свірыдзенкі не чакаецца.
Чакаецца таксама, што Зяленскі прызначыць Дзяніса Шмыгаля міністрам абароны замест Рустэма Умерава — ён сам учора казаў, што ён добрая кандыдатура на гэту пасаду. У сваю чаргу, Умераў можа стаць новым паслом Украіны ў ЗША, паколькі раней Зяленскі казаў пра намер замяніць цяперашнюю амбасадарку Аксану Маркараву.
Рустэм Умераў заняў пасаду міністра абароны ў 2023 годзе пасля шэрагу карупцыйных скандалаў у ведамстве. Ён спрабаваў правесці рэформы, але яго крытыкавалі за недастатковую эфектыўнасць і праблемы з кіраваннем.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары