Свет33

«Маленькая паслуга беларускім уладам». Дэпутаты «Альтэрнатывы для Германіі» зрабілі запыт свайму ўраду пра фінансаванне «Байсола» і беларускіх палітвязняў

Іх партыец Ёрга Дорнау трапіў у скандал у Беларусі: ён мае тут гаспадарку па вырошчванню цыбулі, дзе выкарыстоўваюць працу палітвязняў. 

Акцыя пратэсту супраць бізнэсу дэпутата Ёрга Дорнау ў Лейпцыгу

Дэпутаты нямецкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD), якую часта характарызуюць як прарасійскую, накіравалі ў Бундэстаг запыт, які тычыцца фінансавання беларускага фонду BYSOL і падтрымкі палітвязняў з Беларусі, якія знаходзяцца ў Германіі. Пра гэта паведаміў заснавальнік BYSOL Андрэй Стрыжак.

У запыце дэпутаты AfD цікавяцца, ці фінансуецца дзейнасць BYSOL за кошт федэральнага бюджэту Германіі, ці атрымліваюць былыя палітвязні з Беларусі нямецкія дзяржаўныя сродкі. Акрамя таго, яны просяць пазіцыю ўрада адносна вызвалення Сяргея Ціханоўскага і яшчэ трынаццаці асоб у сувязі з візітам спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага ў Беларусь.

Таксама AfD запыталі, як нямецкі ўрад адрэагаваў на просьбы Генеральнай пракуратуры Беларусі аб прававой дапамозе ў так званай справе пра генацыд.

«Дзіўная ўвага з боку партыі, дэпутат якой зарабляе на працы палітычных арыштантаў у Беларусі. Маленькая паслуга беларускім уладам за вырашчаную цыбульку?» — напісаў Стрыжак.

Ёрг Дорнау (злева) на плантацыі цыбулі пад Лідай. Фота: sb.by

Стрыжак мае на ўвазе палітыка АдГ Ёрга Дорнау, які стаў фігурантам скандалу з імпартам цыбулі з Беларусі. На яго прадпрыемству «Цыбулька-Бел» выкарыстоўваюць прымусовую працу палітвязняў, сам ён таксама прыязджае туды час ад часу. 

Каментары3

  • Ну-ну
    15.07.2025
    Я як заўжды з кантэкстам. Ёрг Дорнаў і ягоная партыя наогул – аднадумцы (то бок, ідэйныя калегі) аднаго нафталінавага факсавага дзеда
  • Усё празрыста
    15.07.2025
    Як кажуць абазнаныя людзі, у нас няма падставаў не давяраць уладам Германіі. Пачакаем-паглядзім.
  • Абу
    15.07.2025
    Фашысты-лукашысты ўсіх краін, яднайцеся!

Цяпер чытаюць

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць