Свет1717

Жонка кіраўніка IT-кампаніі, якога заўважылі на канцэрце з калегай-каханкай, адрэагавала на сітуацыю

Меган Керыган Байран і яе сям'я атрымалі славу, якой відавочна не хацелі.

Пасля таго як кадры з канцэрта гурта Coldplay выклікалі ажыятаж у сацсетках, увага грамадскасці звярнулася не толькі да галоўных герояў відэа, але і да сям’і аднаго з іх. Журналісты спрабуюць даведацца, кім з’яўляецца жонка кіраўніка IT-кампаніі, чые абдымкі з іншай жанчынай трапілі на вялікі экран.

Меган Керыган Байран Меган Керриган Байрон Megan Kerrigan Byron
Меган Керыган Байран. Фота: Megan Kerrigan / Facebook

У сераду, 16 ліпеня, на канцэрце гурта Coldplay у ЗША камера выпадкова зняла кіраўніка IT-кампаніі Astronomer Эндзі Байрана і дырэктарку аддзела кадраў Крысцін Кабот, якія стаялі абняўшыся. Відэа паказалі на вялікіх экранах стадыёна падчас песні як частку традыцыйнага моманту kiss cam (камеры для пацалункаў).

Журналісты амерыканскіх СМІ паспрабавалі звязацца як непасрэдна з самім Байранам, так і з яго жонкай — Меган Керыган Байран. Але іх пытанні засталіся без адказу.

Паводле журналістаў, старонкі Меган у фэйсбуку і інстаграме былі актыўныя яшчэ раніцай у чацвер, 17 ліпеня, да таго, як відэазапіс стаў вірусным. Аднак пазней яны былі выдалены. Яе муж выдаліў свой профіль у LinkedIn.

Як стала вядома, Меган Керыган 50 гадоў. Яна працуе намесніцай дырэктара пачатковай школы і адказвае за прыём дзяцей у спецыяльную праграму Hope Graham у прэстыжнай прыватнай школе Bancroft. Яе добра ведаюць як спецыялістку ў інклюзіўнай адукацыі.

Паведамляецца, што на старонцы Меган у фэйсбуку былі сямейныя фотаздымкі. Інтэрнэт-карыстальнікі заўважылі, што Меган спачатку прыбрала прозвішча «Байран» са свайго профілю, і толькі праз некаторы час увогуле выдаліла акаўнт.

Меган Керыган Байран Меган Керриган Байрон Megan Kerrigan Byron
Старонка Меган Керыган з прозвішчам (злева) і без прозвішча. Фота: pagesix.com

Журналісты высветлілі, што сямейная пара жыве ў невялікім гарадку ў штаце Масачусетс. У пары двое агульных дзяцей. Дом сям'і знаходзіцца недалёка ад горада Фоксбара, дзе ў сераду на вялікім стадыёне і адбыўся канцэрт гурта Coldplay.

Меган Керыган Байран Меган Керриган Байрон Megan Kerrigan Byron
Меган Керыган разам з мужам Эндзі Байранам. Фота: Megan Kerrigan / Facebook

Пара валодае домам, які каштуе больш за мільён долараў. Афіцыйна гэты дом аформлены праз траст — спецыяльную юрыдычную схему, якая часта выкарыстоўваецца для таго, каб схаваць сапраўдных уладальнікаў маёмасці.

Каментары17

  • Человек
    18.07.2025
    Это их ЛИЧНАЯ жизнь! Никто не имеет право лезть в неё. Нельзя, прежде всего по этическим причинам, распространять подобные фотографии, печатать статьи и публично обсуждать это. Наша Нива, уберите Вы это из новостей. Неприлично всё это.
  • .
    18.07.2025
    "увага грамадскасці звярнулася..."

    Гэта не "грамадскасць", гэта малпы, якія падглядаюць у замочную шчыліну за чужым прыватным жыццём. І медыя дэградуюць разам з гэтымі малпамі.
    Ну што там можна даведацца, для чаго шукаць кантактаў з удзельнікамі банальнай гісторыі? Тым больш з жонкай, якой і так не да таго.
  • Newhere
    18.07.2025
    Если вруг эскортница то журналисты супер чувствительные - это "модель", а тут - лезут во все щели как навозные жуки и плевать что там семья и дети

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры21

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту6

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»9

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?31

Трамп заявіў пра намер вярнуць пад кантроль ЗША вайсковую базу ў Афганістане3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры21

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць