Свет22

Украіна прапанавала Расіі сустрэцца дэлегацыямі на наступным тыдні

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Украіна прапанавала Расіі правесці новую сустрэчу на ўзроўні дэлегацый ужо на наступным тыдні. Пра гэта ён расказаў у сваім вячэрнім відэазвароце 19 ліпеня.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa NurPhoto via Getty Images

Паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, цяпер працягваецца праца над чарговым абменам палоннымі, пра які дамовіліся падчас папярэдніх перамоў у Стамбуле. Зяленскі адзначыў, што над гэтым працуюць спецыяльныя каманды.

Толькі ўчора прызначаны на пасаду новы сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў, які быў раней міністрам абароны і кіраўніком украінскай дэлегацыі ў Стамбуле, прапанаваў расійскаму боку правесці новую сустрэчу ўжо на наступным тыдні.

Зяленскі падкрэсліў, што «патрэбна павялічваць перамоўную дынаміку», і заклікаў Расію «перастаць хавацца ад рашэнняў» — спыніць забойствы, вярнуць дзяцей і працягваць працэс абмену палоннымі. Ён таксама заявіў, што патрэбная сустрэча на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, каб дамовіцца пра сапраўдны мір.

Раней, 16 мая і 2 чэрвеня, адбыліся дзве сустрэчы ў Стамбуле, але, паводле ўкраінскага боку, Расія толькі паўтарала свае ультыматумы і патрабавала перадачы ёй часткі ўкраінскай тэрыторыі як умову для пачатку сур’ёзных перамоў.

Пасля гэтага прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 14 ліпеня паставіў Расіі ультыматум: калі на працягу 50 дзён Масква і Кіеў не дамовяцца, то супраць Расіі і яе саюзнікаў ды гандлёвых партнёраў будуць уведзеныя новыя жорсткія санкцыі.

Каментары2

  • Вася
    19.07.2025
    Зачэм?
  • Неоднозначно
    20.07.2025
    Для путина, это - проявление слабости и подтверждение верности выбранной стратегии террора, мирного населения Украины, бомбежками жилых кварталов, больниц, детсадов, детских площадок.
    Переговоры на фоне террора населения Украины.....? Принуждение к миру террором ?

Цяпер чытаюць

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША23

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год66

На расійскай Камчатцы для перавозкі пасажыраў задзейнічалі аўтазакі ФОТА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША23

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць