Грамадства22

Кітай дапаможа беларусам змагацца з ляснымі пажарамі

У Кітаі паабяцалі выдзеліць Міністэрству лясной гаспадаркі Беларусі 2 мільёны долараў у межах міжнароднага трохбаковага праекта, паведаміла прэс-служба міністэрства. 

Міністр лясной гаспадаркі Беларусі Аляксандр Кулік і пасол Кітая ў Беларусі Чжан Вэньчуань. Фота: t.me/minleshoz

Гэтыя грошы паступяць з кітайскага Фонду глабальнага развіцця і супрацоўніцтва і будуць выкарыстаныя для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы беларускіх лясгасаў — у першую чаргу Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

Праект носіць назву «Ахова лясоў Беларусі: комплексная ініцыятыва па забеспячэнні гатоўнасці да прадухілення і рэагавання на пажары на мясцовым узроўні».

Выбар менавіта двух паўднёвых беларускіх абласцей невыпадковы: менавіта там назіраецца найбольш складаная пажаранебяспечная сітуацыя — толькі ў Брэсцкай вобласці з пачатку года адбылося 220 лясных пажараў, што складае траціну ўсіх узгаранняў у краіне.

Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік адзначыў, што, нягледзячы на дасягнутыя поспехі, праблема лясных пажараў застаецца актуальнай. У Беларусі, аднак, ужо працуе аўтаматызаваная сістэма маніторынгу і ранняга выяўлення пажараў, якая ахоплівае 100% лясоў.

Сродкі з Кітая дапамогуць яшчэ больш павысіць эфектыўнасць у папярэджанні і ліквідацыі лясных пажараў, у тым ліку на цяжкадаступных і балотных тэрыторыях. Таксама прадугледжваецца супрацоўніцтва з кітайскімі спецыялістамі, абмен досведам і ўзаемныя візіты.

Каментары2

  • 12345
    24.07.2025
    Высякаючы пад корань беларускія лясы і вывозячы ў паднябесную, ствараюцца ўмовы нябытнасці лясных пажараў.
  • 12345
    24.07.2025
    Свае лясныя багацці захоўваюць.

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай8

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц4

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай8

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць