Грамадства33

«Успрымаюць мае словы як папулізм». Падначаленыя сабатуюць загад кіраўніка Мінлясгаса падняць заробкі

Кіраўнік Мінлясгаса Аляксандр Кулік на чарговай вытворчай нарадзе паскардзіўся, што ягонае даручэнне аб павышэнні заробкаў не выконваецца.

Фота: Мінлясгас

Кулік раней заявіў, што заробкі ляснічых павінны складаць 3000 рублёў чыстымі, і раздаў адпаведныя даручэнні дырэктарам лясгасаў. Ім міністэрства таксама падняло заробкі.

Пры гэтым Кулік паскардзіўся, што заробкі рабочых галіны не павышаюцца.

«Падобна на тое, што некаторыя дырэктары ўспрымаюць мае словы як папулісцкія выказванні. Але гэта не так. Так, заробак павінен быць заробленым. Але ён павінен быць годным», — заявіў міністр.

Кулік расказаў, што ўвесь час ездзіць па лясгасах і размаўляе з рабочымі. Паводле яго слоў, яны па-рознаму ацэньваюць свае заробкі.

Кіраўнік Мінлясгаса паабяцаў у канцы ліпеня сабраць вялікую нараду з удзелам усіх дырэктараў, намеснікаў кіраўнікоў арганізацый па ідэалагічнай рабоце, старшыняў прафкамаў. Ён будзе патрабаваць, каб кожны расказаў, што ён зрабіў для павышэння заробкаў.

Паводле звестак за май 2024 года, сярэдні заробак па краіне ў работнікаў сельскай, лясной і рыбнай гаспадарак складаў 1844,4 рубля да выплаты падаткаў і збораў.

Каментары3

  • єва
    02.07.2024
    дык тыя "папиццот" зарабіць яшчэ трэба , як той газпрамаўскі банкір (боборико) быў сказаў...
  • нявеста азаронка
    02.07.2024
    Кулик... знакомое фамилие) жисть через много лет столкнула очередной раз с носительницей фамилии этой... мою проверку) носительница фамилии этой 2-й раз через много лет все также не прошла :/
  • Андрусь
    03.07.2024
    Нагадала савецкае навагодняе кіно: "Некоторые товарішчі відят в моем ліце дурака!"
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі56

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?15

Расіяне нанеслі масіраваны ўдар па Кіеве і Адэсе1

Актрыса Ганна Хітрык паведаміла, што рак вярнуўся6

Чаму ў сярэднім узросце наша талія павялічваецца? Прычына нечаканая1

Стала вядома, колькі людзей у Беларусі пакаралі за падзеж жывёлы2

Хто тыя людзі, якімі запоўнілі Нацыянальны футбольны стадыён пры яго адкрыцці?20

Папа Леў XIV выступіў за святкаванне ўсімі хрысціянамі Вялікадня ў адзін дзень5

Рутэ: НАТА трэба павялічыць выдаткі на СПА ў пяць разоў3

У мінскай Грушаўцы каля адной з кавярняў заўважылі малпу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі56

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць