Свет22

Расія і Украіна завяршылі перамовы ў Стамбуле. Яны ішлі каля 40 хвілін

Пра завяршэнне чарговага раўнда перамоў паміж украінскай і расійскай дэлегацыямі ў Стамбуле паведаміла ТАСС.

Украінскую дэлегацыю, як і падчас папярэдняга раўнду, узначальваў Рустэм Умераў, а расійскую — Уладзімір Мядзінскі.

У пачатку сустрэчы кіраўнік турэцкага МЗС Хакан Фідан заявіў, што канчатковая мэта перамоў — спыненне агню. Паводле яго слоў, Турцыя разлічвае на іх поспех. Таксама Фідан падзякаваў Уладзіміру Пуціну, Уладзіміру Зяленскаму і Дональду Трампу за намаганні ў арганізацыі перамоў.

Пасля яго ўступнага слова сустрэча ішла ў закрытым рэжыме, але працягнулася зусім нядоўга — усяго каля 40 хвілін. Пра іх вынікі пакуль афіцыйна не паведамляецца, але ТАСС сцвярджае, што бакі нібыта зноў дамовіліся пра абмены палоннымі.

Крыніца расійскага агенцтва «РИА Новости» сцвярджае, што з высокай доляй верагоднасці перамовы ў чацвер не працягнуцца.

Каментары2

  • М
    23.07.2025
    Маскоўскі імпэрыялізм несумяшчальны з нацыянальнай ідэяй прыгнечаных народаў. Таму альбо будзе зьнішчана маскоўская імпэрыя і створана нацыянальная дзяржава маскоўцаў, альбо будуць зьнішчаны народы, якія ўваходзяць ці ўваходзілі ў імпэрыю.
  • Крывадушнасць Еўропы
    24.07.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая50

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Усе навіны →
Усе навіны

Украінец будзе змагацца за «шлем памяці» на Алімпіядзе. Хто на ім — поўны спіс7

81‑гадовы пенсіянер баяўся крадзяжоў і добра хаваў свае грошы, але лёгка аддаў іх махлярам2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА10

Украіна пачала планаваць правядзенне выбараў прэзідэнта. Яны могуць прайсці да 15 мая4

Дзесяць чалавек загінулі ў выніку стральбы ў школе на захадзе Канады, 27 атрымалі раненні2

У ДТЗ у Лёзненскім раёне загінуў 24‑гадовы кіроўца

Трагедыя ў Харкаўскай вобласці: расійскі дрон забіў у доме траіх малых дзяцей3

Netflix прэзентаваў новы серыял — галоўная тайна ў ім звязаная з Беларуссю5

Украіна негалосна расфарміравала Інтэрнацыянальны легіён — замежнікаў адпраўляюць у штурмавікі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая50

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць