Свет77

Індыйскія НПЗ перасталі набываць расійскую нафту

Індыйскія дзяржаўныя нафтаперапрацоўчыя заводы прыпынілі закупку расійскай нафты пасля пагроз з боку Дональда Трампа, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: millenniumpost.in

Гаворка ідзе пра заводы, якія належаць дзяржаве: Indian Oil, Hindustan Petroleum, Bharat Petroleum і Mangalore Refinery Petrochemical. Яны перасталі набываць расійскую нафту яшчэ на мінулым тыдні. Замест яе пачалі паступаць пастаўкі з Абу-Дабі і афрыканскіх краін.

Гэтыя дзяржаўныя прадпрыемствы займаюць больш за 60% ад усіх магутнасцяў нафтаперапрацоўкі ў Індыі. Аднак прыватныя кампаніі, як Reliance Industries і Nayara Energy, якія з'яўляюцца найбуйнейшымі пакупнікамі расійскай нафты ў Індыі, пакуль яе закупкі не спынілі.

Адна з прычын гэтага рашэння — пагрозы Трампа ўвесці 100-працэнтныя мыты на нафту для краін, якія працягваюць яе купляць у Расіі. Акрамя таго, пастаўшчыкі з Расіі скарацілі зніжкі, што таксама паўплывала на рашэнне індыйскага боку.

Індыя — трэці ў свеце спажывец нафты і самы буйны імпарцёр расійскай нафты, якая паступае туды па моры.

Каментары7

  • барадзед
    31.07.2025
    хоп і самалі стала самым буйным імпарцёрам
  • супэрзброя — нафта, Рэйган & Трамп
    31.07.2025
    Трамп ведае нафтаваю справу , як Рэйган ведаў ;) Індыя 2і ў свеце пуцінскай нафты іх папярэдзілі яны не зразумелі , зараз зразумеюць )) , таксама прэзыдэнт Трамп імкнецца зрэзаць сусьветныя цэны на нафту, асабліва на расейскую нафту Urals, патэнцыйна зьнізіўшы яе ніжэй за 30 даляраў. Высновы відавочныя: Маскоўская імпэрыя не перажыве ягоны тэрмін.
    Варта памятаць, Як сказаў Майкл Рэйган: Рональд Рэйган зрынуў Бальшавіцкую імпэрыю — бяз стрэлу. Ягоная ключавая зброя? Нафта. "Ён зрабіў гэта бяз стрэлу, як мы ведаем, але ў яго была супэрзброя — нафта."
  • вашаму імперыялісту Пуціну варта занепакоіцца 1991N2
    31.07.2025
    Барадзед, І калі Індыя захоча весці прамовы аб тарыфах з ЗША, Трамп папросіць яе выйсці з БРЫКС і гандляваць толькі са Свабодным Светам.... вашаму імперыялісту Пуціну варта занепакоіцца 1991N2 ))

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць