Свет

Трамп назваў Вэнса магчымым кандыдатам на наступных выбарах

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, адказваючы на пытанне аб магчымым пераемніку, назваў найбольш імаверным віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса.

Джэй Дзі Вэнс. Фота: Kent Nishimura / Getty Images

Журналісты папрасілі Трампа пракаментаваць словы дзяржсакратара Марка Рубіа, які назваў Вэнса выдатным кандыдатам на выбарах ад Рэспубліканскай партыі ў 2028 годзе.

«Відавочна, што яшчэ занадта рана пра гэта гаварыць, але ён робіць выдатную працу і, верагодна, з’яўляецца фаварытам на дадзены момант», — сказаў ён.

Кіраўнік ЗША дадаў, што Рубіа «магчыма, будзе дзейнічаць разам з Джэй Дзі ў нейкай форме».

Раней Трамп сказаў, што, імаверна, не пойдзе на трэці тэрмін.

Паводле 22-й папраўкі да Канстытуцыі ЗША, адзін чалавек можа быць прэзідэнтам не больш за два тэрміны. Цяпер Трамп кіруе сваю другую кадэнцыю, якая скончыцца ў 2029 годзе (першая была ў 2017—2021 гадах).

Наступныя прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць у лістападзе 2028 года, афіцыйны паўнамоцтвы дзейнага прэзідэнта скончацца 20 студзеня 2029 года. 

Як раней паведамлялася, некаторыя прыхільнікі Трампа прапаноўвалі яму варыянты для трэцяга тэрміну — напрыклад, праз скасаванне папраўкі або вылучэнне ў віцэ-прэзідэнты з далейшым пераходам на пасаду прэзідэнта.

Яшчэ ў лістападзе мінулага года, за два месяцы да інаўгурацыі Трамп нібыта жартам заяўляў, што мог бы балатавацца і на трэці тэрмін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам14

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам14

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць