Здарэнні2222

Мільянер, які гадамі забіваў дзікіх жывёл, загінуў на паляванні: яго працяў рагамі буйвал

У Паўднёвай Афрыцы гэтых жывёл называюць «чорная смерць». Ён нёсся на мільянера з хуткасцю 50 км/г.

Кафрскі буйвал. Фота: Torri Photo / Getty Images 

Амерыканскі мільянер і зацяты паляўнічы Ашэр Уоткінс загінуў у Паўднёвай Афрыцы падчас сафары: падчас палявання на буйвала жывёла раптоўна напала на 52-гадовага мужчыну і нанесла яму смяротны ўдар сваімі масіўнымі рагамі, піша Bild.

Паляўнічы тур, падчас якога адбылася трагедыя, каштаваў некалькі тысяч еўра. Уоткінс быў пастаянным кліентам і любіў фатаграфавацца з забітай здабычай: на яго старонцы ў Facebook размешчаны дзясяткі здымкаў, дзе ён пазіруе над жывёламі з вінтоўкай. На адным са здымкаў ён нават трымае мёртвую пуму — у некаторых рэгіёнах гэты від знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

У правінцыі Лімпапо Уоткінс разам з прафесійным паляўнічым хацеў здабыць кафрскага буйвала.

У Паўднёвай Афрыцы гэтых жывёл называюць «чорная смерць»: яны важаць да паўтары тоны і адрозніваюцца даволі агрэсіўнымі паводзінамі. Іх адзіныя натуральныя ворагі ў саване — гэта львы і людзі. Паводле дадзеных арганізатара сафары, кафрскі буйвал штогод становіцца прычынай гібелі некалькіх паляўнічых і лічыцца самай небяспечнай жывёлай Афрыкі.

Як паведамляюць СМІ, такі буйвал нёсся на Уоткінса з хуткасцю каля 50 км/г, а затым насмерць прабіў яго рагамі. На паляванні з Уоткінсам таксама былі яго маці, брат і айчым.

Каментары22

  • Алег
    08.08.2025
    Яка сумна навіна)))
  • 1
    08.08.2025
    Трэба з гэтага паляўнічага самога зрабіць цяпер трафей і падвесіць над камінам.
  • не такі, як ёсць
    08.08.2025
    Цяпер буйвал мусіць сфоткацца на фоне мільянера

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай15

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду10

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»77

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай15

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць