Нацыянальны банк Беларусі паведаміў, што з 11 жніўня ўводзіць у абарачэнне інвестыцыйныя манеты пад назвай «Славянка».

Манеты зробленыя з золата найвышэйшай пробы (999,9) і будуць выпускаться ў двух варыянтах:
- наміналам 50 рублёў, вагой 7,78 грама і дыяметрам 21,9 мм (тыраж — 3000 штук);
- наміналам 100 рублёў, вагой 15,55 грама і дыяметрам 27,9 мм (таксама 3000 штук).

Іх вырабляе гомельскае прадпрыемства «Крышталь-Холдынг». Манеты маюць круглую форму з рэльефным кантам і насечкамі па баках.
Манеты «Славянка» будуць мець статус законнага плацежнага сродку — імі можна будзе расплачвацца без абмежаванняў. Пра дакладную дату з’яўлення манет у продажы Нацбанк паведаміць пазней.
Каментары
бо назва , персанальная а не ананiмная , славянка можа быць таксама з Сербii цi з Чарнагорыi