Грамадства33

Прыбытак «Еўрагандлю» ў першым паўгоддзі вырас на 10 працэнтаў

Першыя шэсць месяцаў 2025 года аказаліся ўдалымі для найбуйнейшага беларускага рытэйлера. Кампанія «Еўрагандаль», якая кіруе гандлёвымі сеткамі «Еўраопт», «Хіт!» і «Грошык», у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года значна павялічыла як выручку, так і прыбытак. Справаздача рознічнага аператара апублікавана на сайце ЕПФР.

Паводле гэтых даных, за першае паўгоддзе кампанія зарабіла больш за 4,455 млрд рублёў. Гэта на 7,8% больш, чым за студзень — чэрвень 2024 года. Тады выручка ацэньвалася ў 4,13 млрд.

Чысты прыбытак рытэйлера склаў за шэсць месяцаў больш за 176,8 млн рублёў, што на 10,3% перавышае паказчык першага паўгоддзя 2024-га (каля 160,3 млн). Пры гэтым валавая прыбытковасць вырасла яшчэ больш — амаль на 12%.

Нядрэнна выглядаюць і іншыя фінансавыя паказчыкі «Еврагандлю». Напрыклад, за апошнія 12 месяцаў кампанія прыкладна на 35% скараціла кіраўніцкія выдаткі.

Паўгадавая справаздача з’яўляецца скарочанай у параўнанні з гадавой, таму інфармацыі пра колькасць работнікаў і гандлёвых плошчаў у ёй няма. На пачатак 2025 года ў «Еўрагадлюа» было 1139 крам.

Рознічная выручка харчовых крам рытэйлера па выніках 2024 года складала 7,836 млрд рублёў.

Каментары3

  • Работнік Еўраопта
    13.08.2025
    Ага, а чаму ў людзей на месцах зарплаты 700р+300аванс
  • Сергей
    13.08.2025
    Цены растут чтобы росла прибыль
  • даведка
    13.08.2025
    Чем выше цены в магазинах РБ, тем выше сперхприбыли у «Евроторга» и «Санты».

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве паставілі дарожны знак, які збянтэжыў кіроўцаў5

Статкевіч расказаў, што ўжо месяц жыве без дакументаў

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі19

Як у Заслаўі мужчына кіруе дзіцячым садком2

Польскі суд адобрыў экстрадыцыю вядомага расійскага археолага ва Украіну. Яго вінавацяць у незаконных раскопках у Крыме2

Улады Вільні зменяць статут гімназіі імя Францішка Скарыны6

Кіраўнік дыяспары беларусаў у Крыме выступіў у падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны3

«Хто-небудзь у курсе, што гэта значыць?» У пункце пропуску «Тарэспаль» памежнік перакрэсліў штамп у беларускім пашпарце5

Карпянкоў: Летась у Беларусі размініравалі каля 520 дронаў, трэць з іх — баявыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць