Свет33

На Флайтрадары за самалётам Пуціна сачылі 450 тысяч чалавек. А ён паляцеў на іншым

Крэмль правёў спецаперацыю, звязаную з пералётам нібыта самалёта Уладзіміра Пуціна на Аляску. За палётам борта, які многія лічылі прэзідэнцкім, у рэжыме рэальнага часу сачылі каля 450 тысяч чалавек праз Flightradar24. Аж аказалася, што насамрэч Пуціна ў ім не было, піша «Агентство».

15 жніўня ў 9:46 па мясцовым часе (20:46 па Маскве) у Анкорыджы прызямліўся Ту-214 з нумарам RA-64531. Расійскія СМІ, у тым ліку «Коммерсант», Mash і Baza, паведамілі, што на ім прыляцеў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін для сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Але праз паўгадзіны журналіст крамлёўскага пула Павел Зарубін удакладніў, што гэта быў адзін з самалётаў спецатрада «Расія», але не асноўны борт Пуціна.

Прыблізна ў гэты ж самы час у раёне берагоў Аляскі з’явіўся сігнал ад Іл-96 з нумарам RA-96025, які праз некалькі хвілін знік з радараў. Самалёт вылецеў з Санкт-Пецярбурга, але дакладныя даныя пра месца яго пасадкі адсутнічаюць.

Гэты Іл-96 раней лічыўся рэзервовым бортам прэзідэнта: у чэрвені 2023 года ён лётаў у Мінск, калі Пуцін удзельнічаў у Еўразійскім эканамічным форуме, а таксама выконваў рэйс Масква—Санкт-Пецярбург у дні працы Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

Каментары3

  • ШОНС (шоб он не сел)
    15.08.2025
    Рабы заплацяць і за 2, і за 10 самалётаў для цара і за яго ж пайдуць у акопы дохнуць А было б ідэальна, каб не даляцеў.
  • Кропачка
    15.08.2025
    Ого, гэта відаць столькі праглядаў у Белсату за год?
  • Хвацьрадар
    15.08.2025
    Ну а чаму б па ентаму самалёціку Хунці-26 ня ўдарыць? Німа самалёціка, німа праблемы, ну як пад Смаленскам (каторы між іншым наш у атлічые ад Крыма)

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»12

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»

Усе навіны →
Усе навіны

Міністарка абароны Літвы: Беларусь — свядомы і актыўны ўдзельнік банды26

Выйшла расследаванне пра софт для сачэння за актывістамі ў сотні краін свету. Яго куплялі і беларускія ўлады4

У Гродне бацька вучыў сямігадовую дачку страляць і трапіў ёй у руку1

У Докшыцах епіскапа сустрэлі дываном з жывых кветак. У тыктоку абурыліся8

«Я іх ні пра што не прасіў і тым больш — высылаць мяне з радзімы». Дэпартаваныя палітвязні рэзка адказалі Кавалеўскаму. Не абышлося без абразаў35

У Літве прыпынілі прыём заявак ад іншаземцаў на працу1

Шэсць спосабаў, як пакаленне Z псуе працу ўсім астатнім21

У Магілёве зрабілі дыяганальны пешаходны пераход4

Піт Хегсэт заклікаў саюзнікаў нарасціць пастаўкі ўзбраенняў Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»12

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць