Грамадства88

Гомельская прапагандысцкая праграма з праслаўленнем Лукашэнкі набірае літаральна адзінкі праглядаў

Праект «Цытаты Першага» на тэлеканале Гомельскага гарвыканкама ствараюць за сродкі мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту, яго пазіцыянуюць як «гісторыю развіцця Беларусі ў тэзісах прэзідэнта». Наколькі папулярнай стала новая прапагандысцкая праграма, паглядзеў «Флагшток».

Скрыншот відэа 

Праграму вядзе галоўная рэдактарка гарадскога тэлеканала Ірына Канавалава, былая кіраўніца газеты Гомельскага райвыканкама.

Да ўдзелу запрашаюць чыноўнікаў і прапагандыстаў, з якімі вядучая медытатыўна размаўляе ў паўцемры, з падсветленай у цэнтры кадра кнігай «Наш прэзідэнт». Уражанне — быццам адбываецца нейкі спірытычны сеанс.

Пасыл Канавалавай адлюстроўвае тэндэнцыю апошніх гадоў у беларускай прапагандзе: Лукашэнку імкнуцца паказваць не толькі як «мудрага лідара», але і ствараюць вобраз прарока.

«Выказванні, ацэнкі сітуацыі беларускім лідарам апярэджваюць падзеі і адлюстроўваюць дзяржаўную мудрасць, і не дарма яны разыходзяцца на цытаты», — сцвярджае вядучая.

Але, падаецца, гэтыя цытаты не цікавяць нават саміх прапагандыстаў.

Відэа Канавалавай набіраюць адзінкі праглядаў як на YouTube, так і на RuTube. Напрыклад, за чатыры дні трэці выпуск перадачы на YouTube сабраў усяго 3 прагляды, а другі выпуск на RuTube — 7 праглядаў за тыдзень.

Максімальная колькасць праглядаў — 128 — была ў самага першага роліка, апублікаванага два тыдні таму.

Праект фінансуецца за кошт адлічэнняў ад рэкламы — у Беларусі дзейнічае абавязковы збор з рэкламадаўцаў на падтрымку дзяржаўных СМІ.

Каментары8

  • Лёлік з-пад Лімасола
    20.08.2025
    што рабіць, лукадроч нікому не цікавы
  • Вы нж
    20.08.2025
    Што там, дарэчы, з эрбэшнай альтэрнатывай юцьюбу?
  • Ёсік
    20.08.2025
    Якія прамяні ад лычыка гэнага мужчынкі на фотаздымку, аж зьзяе, як той бот начышчаны.

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей48

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Некалькі тысяч беларусаў страцілі заробак і падпрацоўку на патрыманых «бумерах»1

У Мінску затрымалі жанчыну за рулём з 3 праміле алкаголю ў крыві

«Пара спыніць гэта ваеннае спекулянцтва». Харватыя адмовілася транспартаваць ў Венгрыю і Славакію расійскую нафту, але гатовая памагчы з іншай4

Новае пакаленне гендырэктараў: моладзь і далёка не «крэпкія хазяйсцвеннікі» масава ўзначальваюць трыльённыя бізнэсы3

«Медыя-Палессе»: Хутчэй за ўсё, затрыманы старшыня Столінскага райвыканкама5

Кіраўнік Rheinmetall: На гэты момант мы вырабляем ужо больш боепрыпасаў, чым ідзе ва Украіну1

Беларускія дзяржаўныя СМІ пачалі заклікаць чытаць іх у расійскім месенджары Max13

УСУ паказалі, як цягам аднаго дня ў Крыме паразілі патрульны катар БК-16, ЗРК «Панцыр» і РЛС «Неба-У» ВІДЭА2

На волю выйшла Таццяна Канеўская — былая давераная асоба Ціханоўскай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей48

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць