Грамадства55

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста

У Мінскім абласным судзе за «здраду дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса) асудзілі 60-гадовага праграміста Дзмітрыя Басько. Яму прызначылі дзевяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, штраф у памеры 500 базавых велічыняў (21 тысяча беларускіх рублёў), а таксама пазбавілі вайсковага звання «лейтэнант у адстаўцы». Прысуд быў вынесены 15 траўня гэтага года, але пра яго праваабаронцам стала вядома толькі цяпер, піша «Вясна».

Дзмітрый Басько

Вядома, што Дзмітрый Басько да затрымання жыў у Мінску, працаваў праграмістам. Таксама ён перыядычна выкладаў праграмаванне ў БДУ на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.

Перад самым сваім затрыманнем Дзмітрый нідзе не працаваў, бо для ўніверсітэта ён стаў «нядобранадзейным», а многія ІТ-кампаніі пайшлі з Беларусі, таму яму з яго высокай кваліфікацыяй працы не было. Выязджаць з Беларусі ён не хацеў, таму што на той момант даглядаў пажылую маці. Падчас следства над Дзмітрыем яе не стала.

Мужчыну затрымалі 9 студзеня 2024 года і змясцілі ў СІЗА КДБ, дзе яго год утрымлівалі ў жорсткіх умовах. Пасля яго перавялі ў СІЗА-1 у Калядзічах.

Справу ў закрытым рэжыме разглядаў Сяргей Васілеўскі. Дзмітрыя Басько абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса — «выдача замежнай дзяржаве, міжнароднай або замежнай арганізацыі або іх прадстаўнікам дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь, а таксама звестак, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый, міждзяржаўных утварэнняў, перададзеных Рэспубліцы Беларусь на падставе міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь або ў сувязі з яе ўдзелам у гэтых міжнародных арганізацыях, міждзяржаўных утварэннях, альбо шпіянаж, альбо пераход на бок ворага падчас вайны або ўзброенага канфлікту, альбо іншае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве, міжнароднай або замежнай арганізацыі або іх прадстаўнікам у правядзенні дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, наўмысна здзейсненыя грамадзянінам Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве)».

Сутнасць абвінавачвання і пазіцыя Дзмітрыя па справе праваабаронцам невядомыя.

Мужчына абскарджваў прысуд, але Вярхоўны суд пакінуў яго без зменаў. Прысуд уступіў у сілу 22 чэрвеня гэтага года. Адбываць тэрмін Дзмітрыя адправілі ў шклоўскую калонію № 17.

Каментары5

  • Аскольд
    22.08.2025
    меня больше интересует, как они трактуют измену. Программист обладал какими то гостайнами, секретными сведениями, занимал гос должность ? Дичь какая то и театр абсурда.
  • Х
    23.08.2025
    Вроде бы это его брат является директором Инфопарка.
  • Программист
    23.08.2025
    А что он преподавал в БГУ?

Цяпер чытаюць

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай5

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Усе навіны →
Усе навіны

У ChatGPT можна будзе генераваць эротыку7

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру5

Сын вядомага праўладнага сацыёлага Мусіенкі папрасіў міжнароднай абароны ў Польшчы6

Тэлефонныя махляры сталі часцей мімікраваць пад аператараў мабільнай сувязі. Як працуе схема?1

Беларуска заплаціла 1000 еўра за пошук польскіх каранёў, а атрымала фота падробленага ўкраінскага дакумента8

Ці можа супрацоўнік працаваць без выхадных, калі ён гэтага сам жадае?

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам13

У Гродне тэстуюць незвычайную ілюмінацыю на коле агляду. Гэта варта пабачыць1

Трамп заявіў, што Індыя паабяцала не купляць расійскую нафту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай5

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць