Эканоміка55

Цэннік на вугра на рынках здзіўляе

За год цана істотна вырасла.

Вугор у Нарачы. Скрыншот відэа ў тыктоку

У Нарачы на мясцовым рынку прадаюць вугра па 165 рублёў за кілаграм. Цэннік выклалі ў тыкток.

У каментарах людзі абмяркоўваюць цану. Хтосьці згадвае, што летась вугра можна было купіць па 100 рублёў за кіло. Але сёлета ўжо такіх прапаноў няма. У Браславе, напрыклад, людзі бралі вугра па 140 рублёў за кілаграм (а ў ліпені і па 130), у Мядзелі — па 160. Некаторыя бачылі ў Нарачы цэннік і ў 180 рублёў.

@amazing_day_belarus

каждое воскресенье мы ездим на Нарочь. В туре Аптекарский сад и катание на яхте. а после экскурсии, по традиции, заезжаем на местный рынок

♬ оригинальный звук - amazing_day_belarus

Некалькі каментатараў лічаць, што вугор, якога прадаюць на рынках, не беларускі, а кітайскі, і ён не смачны. «Купляюць кітайскі замарожаны, вэндзяць і прадаюць», — наракаюць.

Звычайны рыбакам-аматарам лавіць вугра ў Беларусі забаронена. Прамысловая лоўля дазволена толькі арандатарам рыбалоўных угоддзяў.

Вугор мае тлустае белае, крыху саладкаватае мяса.

Каментары5

  • Жэка
    23.08.2025
    Грольдас, у Беластоку учора бачыў. Цэннік не памятаю, але танней чым 35 еўра.
  • Грольдас
    23.08.2025
    Жэка, ды вы там зажэрліся! А можа ён ня сьвежы быў? на ўзьбярэжжы найсьвяжэйшы, з мора ды й адразу ў вяндзёлку...
  • Жвір
    23.08.2025
    Смачная рыбка. Але ня ўздумайце спажываць яе пад піва, пад піва яна ня йдзе, праверана, толькі пад астуджаную гарэлку, +8°С... І бярыце яе не перавэнджаную, а такую, злёгку падвэнджаную. І калі яе вэндзілі сёньня, дык спажывайце заўтра, даўшы ёй паляжаць у прахалодным мейсцы, а потым ужо пад чарачку. Я аднойчы ўзяў прама з дыму ды адразу й наляцеў на яе. Не, яна залішне шчэ мяккая такая, толькі перапэцкаўся ўвесь...

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША70

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук3

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША70

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць