Свет66

Рэжысёр Вудзі Ален узяў удзел у Маскоўскім тыдні кіно, дзе захапляўся Расіяй і Дастаеўскім

Вядомы амерыканскі рэжысёр Вудзі Ален узяў удзел у сесіі пытанняў і адказаў па відэасувязі падчас Маскоўскага міжнароднага тыдня кіно, дзе мадэратарам быў Фёдар Бандарчук, вядомы публічнай падтрымкай палітыкі Уладзіміра Пуціна. Удзел 89-гадовага Алена ў гэтым мерапрыемстве выклікаў абурэнне, піша Euronews.

Вудзі Ален. Фота: Lorena Sopena/Europa Press via Getty Images

На сайце фестывалю сцвярджаецца, што мерапрыемства стварае «атмасферу даверлівага дыялогу», каб слухачы змаглі зразумець унутраны свет рэжысёра і даведацца, як нараджаюцца гісторыі, якія застаюцца ў культуры на працягу дзесяцігоддзяў. Падчас размовы Ален выказаў захапленне расійскім кінематографам і адзначыў, што штучны інтэлект ніколі не зможа ствараць творы, роўныя кнігам Фёдара Дастаеўскага.

Адказваючы на пытанне пра здымкі ў Расіі, Ален паведаміў, што пакуль не атрымаў прапаноў, але калі яны паступяць, то ён не будзе супраць сцэнарыя, які перадае «адчуванне камфорту», які ён раней адчуваў у Маскве.

Міністэрства замежных спраў Украіны асудзіла ўдзел Алена, заявіўшы, што гэта надае аўтарытэт «крываваму фестывалю» і ігнаруе штодзённыя злачынствы, якія Расія працягвае здзяйсняць ва Украіне. Паводле ведамства, культура ніколі не павінна выкарыстоўвацца для апраўдання злачынстваў або служыць інструментам прапаганды.

Удзел Вудзі Алена таксама выклікаў крытыку шматлікіх карыстальнікаў інтэрнэту.

Маскоўскі міжнародны тыдзень кіно праводзіцца з 2024 года і ў 2025 годзе прайшоў з 23 па 27 жніўня.

Каментары6

  • John Wayne
    25.08.2025
    Час ідзе, а зоркі Галівуда і любімцы левай публікі далей захапляюцца СССР/Расіяй ды расейшчынай.
  • Твае кіно гно
    25.08.2025
    Ён яшчэ жывы, гэты насільнік?
  • бабруйчанін
    25.08.2025
    89 год )))Яшчэ адзін " з каранямі" педафіл женат на дачце прыемнай талант геній 4 оскара
    Вядомы амэрыканскі рэжысер ??? Нехта ведае яго " шэдэўры" ..

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць6

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска пераехала са Слоніма ў французскую вёску, дзе працуе сядзелкай у мясцовых пенсіянераў — і шчаслівая ВІДЭА12

Трамп запярэчыў, што прымушаў Зяленскага аддаць Расіі ўвесь Данбас9

Картэж віцэ-прэзідэнта ЗША трапіў пад асколкі снарада3

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры12

Церцель сказаў, што вядзецца праца, каб арганізаваць размову Лукашэнкі з Зяленскім16

У Telegram пачалі рэкламаваць прыкладанне Telega, але яго стварылі ў Расіі6

Трамп заклікаў Зяленскага пагадзіцца на ўмовы Расіі 27

Працаваць у Расіі ці Еўропе? Параўноўваюць дальнабоі 10

ДАІ зацікавілася групай дзяўчат, якія сфатаграфаваліся на пешаходным пераходзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць6

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць