Свет1010

Венгрыя забараніла ўезд камандзіру ўкраінскага падраздзялення, адказнага за атакі на «Дружбу». Гэты вайсковец — этнічны венгр

Урад Венгрыі аб'явіў, што камандзір украінскага падраздзялення, адказны за атаку на расійскі нафтаправод «Дружба», атрымаў забарону на ўезд не толькі ў Венгрыю, але і ў краіны Еўрасаюза. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС краіны Петэр Сіярта, піша «Еўрапейская праўда».

Роберт Броўдзі

Петэр Сіярта падкрэсліў, што ўдар на нафтаправодзе стаў «нападам на суверэнітэт Венгрыі», бо ён мае ключавое значэнне для энергазабеспячэння як самой гэтай краіны, так і суседняй Славакіі.

Хоць імя вайскоўца афіцыйна не называлася, дарадца венгерскага прэм’ера пацвердзіў, што гаворка ідзе пра Роберта Броўдзі, вядомага пад пазыўным «Мадзяр». Ён паходзіць з венгерскай этнічнай меншасці, якая кампактна жыве ва ўкраінскім Закарпацці. Броўдзі сам паведаміў пра атаку 21 жніўня ў сваім тэлеграм-канале і зрабіў подпіс па-венгерску: Ruszkik haza! («Расіяне — дадому!»)

Гэтым жа разам Броўдзі, атрымаўшы вестку пра крокі венгерскага ўрада, адзначыў, што яму гэтыя санкцыі мала важныя.

«Запхніце ў сраку, спадар «танцор на касцях», вашы санкцыі і абмежаванні на наведванне Венгрыі. Я — украінец, і прыбуду на радзіму майго бацькі ўжо пасля вас. Сапраўдных мадзяраў у Венгрыі хапае, і калісьці вы ім настап*****це», — напісаў ён.

Броўдзі дадаў, што купляючы расійскую нафту венгерскі ўрад становіцца саўдзельнікам расійскіх нападаў на Украіну, у выніку якіх гінуць цывільныя людзі.

«Вы датычныя да прымнажэння крывавых грошай, якія ідуць на ракеты і «шахеды» па мірных гарадах Украіны і толькі сёння, 28 жніўня 2025 года, забілі дзясяткі ўкраінцаў у Кіеве. Вашы канечнасці — па локаць ва ўкраінскай крыві. І мы гэта будзем памятаць», — падкрэсліў вайсковец.

МЗС Украіны паабяцала ў адказ на крокі венгерскага ўрада ўвесці люстраныя меры і абвінаваціла Будапешт у тым, што ён «стаіць на няправільным баку гісторыі».

Еўракамісія са свайго боку заявіла, што «Дружба» сапраўды мае вялікае значэнне для энергетычнай бяспекі ЕС, заклікаўшы ўсе бакі гарантаваць ахову крытычнай інфраструктуры.

У той жа час спадзяванні венгерскіх уладаў, што іх забарона Броўдзі наведваць Венгрыю стане аўтаматычнай забаронай яму наведваць тэрыторыю ЕС, відаць, не спраўдзіцца. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі адразу пасля атрымання весткі пра рашэнне венграў запрасіў «Мадзяра» ў сваю краіну:

«Пакуль расійскія ракеты сеюць смерць на Кіеў, Венгрыя забараняе ўезд адважнаму этнічнаму венгру, які адважыўся змагацца за свабоду Украіны. Камандзір Мадзяр, калі вам патрэбен адпачынак, а Венгрыя вас не пускае, будзьце нашым госцем у Польшчы», — напісаў Сікорскі ў адказ на пост Петэра Сіярта.

Каментары10

  • Говори правду
    28.08.2025
    Если начал обвинять Венгрию, то вспомни как украинский клоун довёл Украину до войны, как воровали, воруют и продолжают воровать, стоят замки, виллы, покупают авто, богатеют и все это во время войны.
    Это не Венгры виноваты, это украинцы виноваты, что все 34 года пили и веселились.
  • Румын
    28.08.2025
    Сіярта, церабі свайго макея
  • Не мели чушь
    28.08.2025
    Говори правду, т.е. виноват кто угодно, но не эрэфия?

Цяпер чытаюць

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь82

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне знайшлі незвычайныя 500 еўра, на іх палююць калекцыянеры1

МУС агучыла лічбы, колькі ў Беларусь прыязджае працоўных мігрантаў5

Візавага спецыяліста з Мінска пасадзілі за каментары ў тэлеграме і ўдзел у пратэстах

Украіна настойвае на асабістай сустрэчы Зяленскага і Трампа3

Апублікаваная канцэпцыя аднаўлення млына і капліцы ў Лошыцкім парку

Трамп заявіў, што ёсць добры шанец скончыць вайну, але гэтаму «не спрыяе» карупцыйны скандал ва Украіне10

Колькі каштуе пачаць працаваць дальнабойшчыкам у Еўропе. Спойлер: не танна6

Не вырашылі важных пытанняў: падрабязнасці перамоваў ЗША і Украіны ў Маямі4

Віленскі аэрапорт не працаваў увесь вечар і ўсю ноч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь82

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць