Грамадства

У Мінску галоўнага інжынера фірмы судзілі за хабар 300 рублёў

Мужчына за грошы паабяцаў дапамагчы іншай фірме выйграць тэндар.

Жыхар Клецкага раёна працаваў галоўным інжынерам-механікам фірмы, якая займалася сельскай гаспадаркай. У красавіку 2024 года ён прыняў ад дырэктара прыватнай кампаніі 300 рублёў.

За гэтыя грошы галоўны інжынер паабяцаў дапамагчы выйграць тэндар на рамонт пагрузчыка і без праблем падпісаць акты выкананых работ.

Калі пра гэта стала вядома, на інжынера завялі крымінальную справу. Віну ён прызнаў часткова і аддаў дзяржаве 300 рублёў, пішуць «Мінск-Навіны».

Для 62-гадовага інжынера гэта была першая крымінальная справа. Суд прызначыў яму абмежаванне свабоды з накіраваннем на 2,5 гады, штраф у 12 600 рублёў і забарону займаць кіраўнічыя пасады на 5 гадоў. Па амністыі адзін год «хіміі» мужчыне скарочаны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме1

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ1

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі14

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме1

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць