Грамадства1414

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі

Каментатары жартуюць: такая абгортка — надзейны спосаб прымусіць чалавека адмовіцца ад салодкага.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Жанчына, падпісаная ў тыктоку як Надзея Аўгуць, звычайна вырабляе невялікія падаруначкі для гасцей на вяселлі — шакаладкі з партрэтамі маладзёнаў ці магніцікі з імі.

Але напярэдадні Дня ведаў яна вырашыла прадэманстраваць яшчэ адзін варыянт — «шакалад для мерапрыемстваў у школе». Яна дэманструе на відэа ў тыктоку маленькія шакаладкі. З аднаго боку на абгортцы карта Беларусі ў колерах афіцыйнага сцяга і цытата Лукашэнкі: «Патрыёта можа выхаваць толькі патрыёт». З іншага пазначана школа, для якой, імаверна, тыя прысмакі замовілі — гэта Сеніцкая школа імя Янкі Купалы.

@user2119734569951 Шоколад для мероприятия в школе . #беларусь #школа #мероприятие #минск ♬ צליל מקורי - myassar.nails

Сярод каментатараў ідэя няшмат каму спадабалася: «Калі дзяцей трэба вучыць любіць радзіму, значыць, радзіма не любіць дзяцей». Нехта абураўся, што для школы, якая носіць імя Янкі Купалы, не знайшлі нават верша паэта.

Выклікала незадаволенасць і тое, што пра патрыятызм беларусам кажуць па-руску.

Быў і сумны беларускі гумар: «У мяне пытанне, ці не будзе крымінальнай адказнасці, калі выкінуць абгортку ў сметніцу? Дзяржаўныя сімвалы, цытата галоўнакамандуючага, неяк боязна…»

Каштуюць такія маленькія шакаладкі ў жанчыны па 80 капеек за штуку.

Нагадаем: сёлета на адзіным уроку 1 верасня школьнікі будуць слухаць цытаты Лукашэнкі і пісаць ліст піянерам 2075 года.

Каментары14

  • Дзякуй
    01.09.2025
    У чарговы раз зразумеў, што перавезці дзяцей з Беларусі было цудоўным рашэннем
  • Алла
    01.09.2025
    А она сама изготавливает шоколад? У нее подпольный цех? Тема не раскрыта.
    Или она переупаковывпет шоколад Коммунарки???
  • Мх
    01.09.2025
    "Патрыёты" хрэнавы. Напрыклад на "першым навіновым" канале, калі кажуць пра мінабароны РФ, кажуць проста "мінабароны", без пазначэння, гэта мінабароны якой дзяржавы. Так звычайна выказваюцца пра свае міністэрствы. Расейскамоўны "патріятізм" - шлях у нікуды. Што ад гэтых "патрыётаў" чакаць, калі ў іх нават С. Будны стаў "Будный" і загаварыў па расейску.

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца8

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША заявіла пра эпідэмію яшчуру ў Расіі5

У Германіі беларус ехаў у цягніку без квітка і з наркотыкамі. І ўвогуле ён быў у краіне незаконна

Украінскія ўдары па партах паралізавалі амаль палову расійскага нафтавага экспарту8

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА1

Буслы, дранікі і БелАЗы. «Мегатоп» выпусціў калекцыю абутку з беларускімі матывамі

Дроны, якія заляцелі ў Латвію і Эстонію, аказаліся ўкраінскімі4

Прэзідэнт Германіі: Адносіны з Масквой і Вашынгтонам ніколі не будуць ранейшымі5

«Кароткі шпацыр, хлёрка, холад». Эдуард Пальчыс расказаў, у якіх умовах трымаюць Андрэя Пачобута

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца8

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць