Свет2121

Прэзідэнт Польшчы зноў запатрабаваў рэпарацый ад Германіі за Другую сусветную вайну

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі падчас урачыстасцяў у Гданьску, прысвечаных 86-й гадавіне пачатку Другой сусветнай вайны, зноў падняў пытанне, што Германія нібыта яшчэ павінна Польшчы гіганцкія рэпарацыі. 

Караль Наўроцкі. Фота: Mateusz Slodkowski/Getty Images

Наўроцкі падкрэсліў, што для пабудовы добрасуседскіх і шчырых адносін неабходна вырашыць пытанне ваенных кампенсацый. Ён заявіў, што як кіраўнік дзяржавы патрабуе іх «дзеля агульнага дабра». На яго думку, рэпарацыі патрэбныя не толькі як элемент гістарычнай справядлівасці, але і як гарантыя празрыстых адносін паміж Польшчай і Германіяй.

Да абрання прэзідэнтам у 2025 годзе Наўроцкі кіраваў Інстытутам нацыянальнай памяці, які вывучае злачынствы нацысцкай і савецкай акупацый. Падчас перадвыбарчай кампаніі ён неаднаразова ўздымаў тэму рэпарацый.

Варшава патрабуе ад Берліна кампенсацыю яшчэ з 2017 года. Сума ацэнена прыкладна ў 6,2 трыльёна злотых (каля 1,3 трыльёна еўра). Германія ж настойвае, што юрыдычна гэта пытанне закрытае, хоць і прызнае сваю гістарычную адказнасць.

Каментары21

  • Жвір
    01.09.2025
    Дык Польшча ж атрымала Поморжа, хіба гэта не кампенсацыя? дык што ж палякам яшчэ трэба ?
  • ИК
    01.09.2025
    Репарации СССР Германия выплатила к 1991 году, примерно 15,8 млрд долларов, хотя точная сумма неизвестна, поскольку выплачивалось оборудованием, технологиями и много чего еще не в денежном эквиваленте. Правда простые граждане их не получили, это вообще было засекречено, что ФРГ что-то выплачивает СССР в виде репараций, их все сожрало политбюро КПСС и К, тайно и жадно. Аккурат сразу после этого СССР развалился. Любопытный факт, может не случайность.
  • Паслядоўнасць
    01.09.2025
    Дзіўна чытаць каментары тых, якія лічаць, што Расія павінна быць пакараная за атаку на Украіну і адначасова абураюцца, што Польшча патрабуе рэпарацыі.

    І гэта з улікам факту, што нямецкія злачынствы ў час Другой сусветнай непараўнальна вялікшыя нават з тымі расійскімі зараз.

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс10

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Баі ў Купянску. Ці варта чакаць хуткага падзення горада?12

Міліцыя змяняе фармат службы 102. Як будзе па-новаму?10

Святлана і Сяргей Ціханоўскія апублікавалі вясельнае ФОТА33

Мінчука пасадзілі на 10 сутак за тое, што паўдзельнічаў у конкурсе трэш-блогера Mellstroy2

Вячорка: Ідэя з вялікай здзелкай ад Лукашэнкі мяняе ўвесь фармат13

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

У Гомелі бацькі ўсё часцей даюць дзецям два імені10

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?24

У КНДР узводзяць мемарыял у гонар салдат, што загінулі за Расію9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс10

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць