Грамадства55

Перад лінейкай школьнікам раздалі інструкцыю, як слухаць гімн

Рукі мусяць быць апушчаныя ўніз, пляскаць у далоні нельга.

Фота: Telegram-канал упраўлення па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска

Перад лінейкамі на Дзень ведаў класныя кіраўнікі ў некаторых школах загадзя даслалі дзецям і іхным бацькам інструкцыю, як правільна слухаць і спяваць гімн.

У інструкцыі сказана, што падчас гучання гімну ні пры якіх абставінах нельга сыходзіць з месца. Трэба стаяць роўна, не круціць галавой, не смяяцца, не ўсміхацца і не размаўляць, а выраз твару мусіць быць адпаведны — узнёсла адухоўлены, сур’ёзны. Рукі мусяць быць апушчаныя ўніз, ніякіх знакаў рукамі не рабіць. Пляскаць у далоні нельга ні да, ні падчас, ні пасля гімну.

Сёлета на адзіным уроку 1 верасня школьнікам прапаноўвалі слухаць цытаты Лукашэнкі і пісаць ліст піянерам 2075 года.

Каментары5

  • Сымон
    01.09.2025
    Гэту саўковую чухню лукашысты могуць слухаюць нават ракам, яна знікне адразу ж, як адразу зніклі асадаўскія сімвалы пасля ўцёку гэтага лукашысцкага сябра ў Расею з двума тонамі гатоўкі ў СКВ
  • Ёсік
    01.09.2025
    Беларус, хоць сьпяваць самім пад музыку не прымушаюць, і то добра.
  • марзалюк
    01.09.2025
    > Пляскаць у далоні нельга ні да, ні падчас, ні пасля гімну.

    А так хацелася 😢😢😢

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

Фэйсбук у Беларусі памірае, тыкток самы масавы, VK і «Аднакласнікі» стагнуюць, а трэдсы выбухова растуць4

Расійскі газавоз, падбіты ў Міжземным моры, пагражае экалагічнай катастрофай5

У Капыльскім раёне чатырохгадовы хлопчык загінуў, праваліўшыся ў каналізацыю

Ад вайны ЗША ў Іране выгады атрымлівае Кітай4

Z-блогер нечакана назваў Пуціна нелегітымным і заклікаў аддаць яго пад суд15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць