Грамадства33

Беларускі банк параіў кліентам, якія забыліся PIN-код, звяртацца да Паліны

«Белгазпрамбанк» прапанаваў сваім кліентам новы спосаб аднавіць забыты PIN-код ад банкаўскай карты — з дапамогай галасавога памочніка па імені Паліна. Журналісты Telegraf.news вывучылі, як гэта працуе і якія опцыі ёсць у кліентаў іншых беларускіх банкаў у падобнай сітуацыі.

Фота: yandex.by/maps

Каб аднавіць PIN-код у «Белгазпрамбанку», цяпер дастаткова патэлефанаваць у кантакт-цэнтр з мабільнага нумара, які прывязаны да рахунку кліента.

Пасля запыту (напрыклад, «забыўся PIN-код») Паліна папросіць назваць апошнія шэсць лічбаў нумара карты і кодавае слова. Калі ўсё дакладна, новы PIN-код Паліна дашле ў СМС-паведамленні.

Праўда, банк удакладніў, што паслуга недаступная для картаў, PIN-код якіх быў атрыманы ў канверце або зменены уладальнікам самастойна. Пры гэтым змена кода ў банкамаце гэтага банка каштуе 2 рублі.

А што могуць зрабіць кліенты некаторых іншых банкаў Беларусі ў аналагічнай сітуацыі?

Што тычыцца кошту паслугі, то трэба зрабіць агаворку, што ў некаторых пакетах рашэнняў яна можа быць бясплатнай. У «Беларусбанка» можна згенераваць новы PIN-код проста ў мабільным дадатку. Паслуга каштуе 2,5 рубля. Калі ж звярнуцца ў аддзяленне, то гэта абыдзецца ўжо ў 5 рублёў, а ў інфакіёску — у 4 рублі.

У «МТБанку» таксама ёсць галасавы памочнік, але клічуць яе Марыя. Патэлефанаваўшы ў кантакт-цэнтр, можна таксама атрымаць новы PIN. Акрамя таго, код можна бясплатна памяняць самастойна праз інтэрнэт-банкінг або мабільны дадатак. А вось змена кода ў банкамаце МТБанка каштуе 5 рублёў.

«Белаграпрамбанк» таксама дазволіў атрымаць новы PIN-код праз мабільны дадатак, гэта абыдзецца ў 3 рублі. Столькі ж будзе каштаваць паслуга ў аддзяленні банка. Змена PIN-кода ў банкамаце гэтай фінансавай установы спіша з рахунку 5 рублёў.

У Альфа Банка, у сваю чаргу, знайшлася цікавая опцыя — колькасць няўдалых спробаў уводу PIN можна абнуліць. Для гэтага трэба зайсці ў мабільны дадатак або інтэрнэт-банкінг. Калі ўспомніць код не атрымаецца, у банку параілі атрымаць новы код або заблакаваць карту і выпусціць новую. Банк асобна папярэдзіў, што калі кліент проста забыўся код, то гэтая паслуга яму не падыходзіць. Змяніць пін у банкамаце на новы не атрымаецца — гэтая функцыя даступная толькі для тых, хто памятае старую камбінацыю.

Каментары3

  • Якiя званкi... Лол
    01.09.2025
    Пра iнтэрнэт-банкiнг у лукарусii не чулi? 2010 год...
  • цыкада
    01.09.2025
    карта заблокирована, а память - нет. полина, напомни, я вообще кто
  • Ёсік
    01.09.2025
    Усё гэта цудоўна, але гэтыя памагатыя не разумеюць па-беларуску. Нават, А1, які пачынае па-беларуску, падсоўвае віртуальнага памагатага, якая нуль.

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады ратавальнік з Асіповічаў стаў Бульбашом і загінуў на вайне за Расію26

Чым страшнейшая кладзешся спаць, тым прыгажэйшая прачынаешся: модніцы апантаныя экстрэмальным начным доглядам4

Бацькам загінулай Веры даслалі з М'янмы дзіўную даведку аб яе крэмацыі3

Еўропа і Украіна распрацоўваюць план па завяршэнні вайны з 12 пунктаў6

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка120

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць18

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць