Меркаванні2121

Лябедзька: Апазіцыі неабходна выкарыстоўваць расійскі вектар

Пра гэта 21 красавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску заявіў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Ён нагадаў, што 20 красавіка ў пасланні беларускаму народу і нацыянальнаму сходу Аляксандр Лукашэнка «дапускаў негатыўныя выказванні адносна перспектыў саюзных адносінаў».

«Пасланне Лукашэнкі адлюстравала крызіс у замежнай палітыцы краіны, — сказаў Лябедзька. — Раней улады мелі тыл у выглядзе Расійскай Федэрацыі. Цяпер тыл стаў перадавой лініяй фронту. Поспехі ў замежнай палітыцы сённяшніх уладаў фрагментарныя».

Можна гаварыць з вялікай доляй верагоднасці, лічыць палітык, што Лукашэнка «страціў манаполію на расійскі вектар у знешняй палітыцы».

Лябедзька ўпэўнены, што «гэта стварае пэўны шанс для апазіцыі».

«Найбліжэйшым часам АГП паспрабуе выкарыстаць расійскі вектар, — сказаў ён. — Трэба пераканаць Расію, што лепш арыентавацца на рэаліі, а не на размовы сённяшніх уладаў».

Лябедзька паведаміў, што ў партыі »ёсць сваё бачанне беларуска‑расійскіх адносінаў, якое прадугледжвае рэалізацыю канкрэтных дзеянняў для пераходу да цывілізаваных адносінаў паміж краінамі».

Каментары21

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера14

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

«Белтэлекам» патлумачыў, чаму былі перабоі ў працы сацсетак, анлайн-гульняў і іншых платформ

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца23

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

У Ляхавічах пахваліліся копіяй гістарычнага замка, якая мусіць прыцягнуць турыстаў — чатыры будкі больш нагадваюць прыбіральні12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера14

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць