Свет33

Аўстралія заплаціць суседняму атолу $1,5 мільярда за стварэнне калоніі для дэпартаваных мігрантаў-злачынцаў

Малюсенькая ціхаакіянская дзяржава Науру павінна стаць афшорнай калоніяй для сотняў злачынцаў замежнага паходжання, дэпартаваных з Аўстраліі. Крытыкі ўжо назвалі здзелку спробай ператварыць востраў у сметнік.

Nualu Нуалу
Так выглядае востраў Науру на здымку з спадарожніка. Фота: Gallo Images / Orbital Horizon / Copernicus Sentinel

Аўстралія заключыла сакрэтную здзелку на $1,5 мільярда, каб дэпартаваць сотні злачынцаў замежнага паходжання на малюсенькі ціхаакіянскі востраў Науру. Аб гэтым піша The Telegraph.

Невялікая астраўная дзяржава стане для Аўстраліі афшорнай папраўчай калоніяй для сур'ёзных злачынцаў, у тым ліку забойцаў, педафілаў і рабаўнікоў.

Крытыкі сцвярджаюць, што гэтая дамова ператворыць востраў плошчай усяго 21 квадратны кіламетр у «сметнік» і нагадвае практыку Брытаніі, якая выкарыстоўвала Аўстралію для вырашэння праблемы перапоўненых турмаў у XVIII і XIX стагоддзях.

Як паведамляецца, пагадненне было падпісана 29 жніўня. Яно прадугледжвае, што Аўстралія будзе плаціць Науру — трэцяй самай маленькай краіне ў свеце (пасля Ватыкана і Манака) — на працягу трох дзесяцігоддзяў за размяшчэнне дэпартаваных неграмадзян. Па словах аўстралійскіх чыноўнікаў, жыллё для першых дэпартаваных ужо падрыхтаванае.

Гэты крок з'яўляецца часткай адной з самых жорсткіх міграцыйных палітык у свеце, якую праводзіць Аўстралія. Краіна ўжо выкарыстоўвае востраў Науру для стрымлівання нелегальнай міграцыі: туды адпраўляюць шукальнікаў прытулку, якія прыбываюць на лодках, для разгляду іхніх спраў. Гэтая практыка дазволіла рэзка скараціць колькасць такіх прыбыццяў.

Аднак нядаўна ўрад сутыкнуўся з новай юрыдычнай праблемай, якая не тычыцца ўцекачоў. У 2023 годзе Вярхоўны суд Аўстраліі пастанавіў, што ўлады больш не могуць бясконца ўтрымліваць у іміграцыйных цэнтрах злачынцаў замежнага паходжання пасля таго, як яны адбылі свой турэмны тэрмін. Гэта тычылася асоб без грамадзянства і тых, чые краіны адмаўляліся прымаць іх назад.

Згодна з новай дамовай, Нуару стане прытулкам для людзей, якім было адмоўлена ў візе праз судзімасць і якіх немагчыма дэпартаваць з Аўстраліі.

Аўстралія заплаціць Науру 250 мільёнаў даляраў авансам для стварэння мэтавага фонду, а таксама будзе пералічваць па 44 мільёны даляраў штогод на працягу 30 гадоў.

Апаненты раскрытыкавалі гэты крок, заявіўшы, што Аўстралія зноў перакладае свае праблемы на Науру, насельніцтва якога складае ўсяго 12 000 чалавек. Сенатар ад партыі «Зялёных» Дэвід Шубрыдж адзначыў, што ўрад «ставіцца да Науру як да сметніка», нагадаўшы, што «Науру — гэта малюсенькі востраў з эканомікай, якая амаль адсутнічае»

Самі жыхары вострава таксама ставяцца да навіны скептычна. Адны лічаць гэта «лёгкім спосабам зарабіць», іншыя ж адзначаюць, што сотні мільёнаў даляраў, якія Аўстралія ўжо заплаціла Науру за ўтрыманне шукальнікаў прытулку, не прывялі да росквіту на востраве.

Калісьці Науру, якая атрымала незалежнасць ад Аўстраліі ў 1968 годзе, лічылася самай багатай краінай у свеце дзякуючы здабычы фасфатаў, але праз дрэннае кіраванне яе эканоміка прыйшла ў заняпад, і цяпер кожны чацвёрты жыхар жыве за рысай беднасці.

Паведамляецца, што раней Аўстралія спрабавала адправіць мігрантаў на востраў Манус у Папуа-Новай Гвінеі, але здзелка сарвалася.

Каментары3

  • Іранічна
    05.09.2025
    Чакаем, калі Науру адбярэ з тых крымінальнікаў самых небяспечных і выпхне іх на яшчэ меншы востраў)))
  • leha
    05.09.2025
    гісторыя паўтараецца, некалі менавіта Аўстралія і была такой калоніяй :D
  • Link
    05.09.2025
    Ждем гневных постов от "ну-ну" осуждающих Позняка.

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек2

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер можна выехаць і заехаць у Еўрасаюз, калі польская мяжа закрытая?6

Нечаканы эфект: папулярны сродак ад вугроў можа дапамагчы мужчынам стаць бацькамі

Памятаеце мінчука, які разам з маці прапусціў цела забітай дзяўчыны праз мясарубку? Дзядок кажа, што ён у турме звар'яцеў19

«У каго большая лодка, той і мае рацыю». Кухар з Беларусі арганізуе туры на яхтах і катамаранах па ўсім свеце

На мяжы з Польшчай сабралася чарга з 1700 грузавікоў3

У Варшаве нейтралізавалі дрон над урадавымі будынкамі32

Кіраўнік акупаванай Херсоншчыны напісаў пра пастаўкі з Беларусі медтэхнікі, але праілюстраваў гэта дзіўна3

Белчыгунка патлумачыла, чаму знялі «Штадлеры» з гарадскіх маршрутаў8

Назвалі прычыну, праз якую згарэла царква ў Сцяпанках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек2

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць