Грамадства99

У Хойніках урачыста адкрылі басейн — і тут жа закрылі

Цэнтральным мерапрыемствам 1 верасня ў Гомельскай вобласці было адкрыццё басейна пры гімназіі ў Хойніках. Каб гучна заявіць пра чарговы «падарунак» уладаў мясцовым жыхарам, у райцэнтр прыбылі старшыня аблвыканкама Іван Крупко і намеснік прэм'ер-міністра Наталля Пяткевіч. ДзяржСМІ паказалі яркую карцінку з пераразаннем стужачак, радаснымі дзецьмі, задаволенымі чыноўнікамі, танцамі, чырвона-зялёнымі сцяжкамі і пафаснымі словамі. Але жыхары Хойнікаў расказалі праўду ў каментарах да навіны ў сацсетках, піша «Флагшток».

 Фота: «Хойніцкія навіны»

Аказалася, што басейн закрылі адразу ж пасля адкрыцця, таму што аб'ект яшчэ не дабудаваны.

«Адкрылі на адзін дзень, каб прыгожа даць справаздачу, а потым — па дамах. На 1 верасня — стужачкі, музыка, усмешкі… А потым — закрыта, не дабудавана. Навошта было даваць надзею, калі ўсё гэта толькі на адзін дзень? Сумна, што паказуха важнейшая за рэальны вынік», — напісаў у сацсетцы адзін з карыстальнікаў.

«Ён закрыты, і рабочыя вывезлі мэблю прывезеную», — пацвердзіў іншы мясцовы жыхар.

Скрыншот сайта «Хойніцкія навіны»

«Флагшток» прагледзеў дзяржзакупкі па басейне ў Хойніках і высветліў, што будаўніцтвам аб'екта займалася УКБ Рэчыцкага раёна. У тэхзаданні, прымацаваным да дакументацыі, пазначаны тэрмін заканчэння работ — 24 верасня. Гэтая ж дата стаіць у тэндары па выкананні работ у рамках 4-га этапу праектавання.

Выходзіць, што ўлады, загадзя дакладна ведаючы пра тое, што аб'ект не будзе гатовы да 1 верасня, усё адно запланавалі шоу з адкрыццём басейна. Верагодна, патрабавалі ад будаўнікоў ісці з апярэджаннем графіка — але не выйшла. Таму каментары мясцовых жыхароў пра паказуху дакладна ахарактарызавалі сітуацыю.

Будаўніцтва фінансавалася з рэспубліканскага бюджэту. Калі падсумаваць усе закупкі, то агульная сума (пачынаючы ад тэндара па распрацоўцы дакументацыі) перавысіла 15 мільёнаў 800 тысяч рублёў — амаль 5,3 мільёна даляраў.

Пяткевіч і Крупко для прыгожай карцінкі пераразаюць стужачку разам з дзецьмі. Фота: БелТА

Што ў Хойніках гавораць пра рэальныя тэрміны адкрыцця аб'екта — і якія выказваюць меркаванні, — «Флагшток» сабраў прыклады:

«Адкрыццё ў канцы кастрычніка. Першага верасня яго адкрылі для паказухі. Пасля паказухі рабочыя працягваюць там працу. А старшыня раёна сказаў эканоміць ваду. Паказуху зрабілі, каб прэмію атрымаць».

«Яго закрылі адразу пасля ўрачыстага адкрыцця, бо не гатовы яшчэ, праз месяц-два па факце адкрыюць».

Адзін з карыстальнікаў сцвярджае, што наведвальнікаў у басейн пусцяць толькі ў снежні, і патлумачыў:

«Унутры нічога не зроблена. Афіцыйна будзе працаваць толькі са снежня».

«Флагшток» паспрабаваў высветліць дату адкрыцця басейна, але аказалася, што ні ў гімназіі, ні ў райвыканкаме яе не ведаюць. На званок ад імя мясцовага жыхара там не далі канкрэтных адказаў на пытанні, але прызналі, што басейн сапраўды не працуе.

Каментары9

  • Лёлік з-пад Лімасола
    05.09.2025
    а можа так і трэба?
  • Ідэолаг
    05.09.2025
    А што, зручна! Можна некалькі разоў на год урачыста адчыняць. І некалькі кіраўнікоў засвяціць, і навін столькі наздымаць!
  • Ёсік
    05.09.2025
    Хлусьня - нашае ўсё.

Цяпер чытаюць

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?16

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Расія страціла яшчэ адзін самалёт Су-341

Забудзьцеся пра нафту і газ. Як вада можа стаць зброяй у вайне ЗША і Ізраіля супраць Ірана

«Сала як масла, такога нідзе не знайсці». Як сям'я са слуцкай вёскі ператварыла хатнюю гаспадарку ў брэнд9

Мерц хоча выправіць з Германіі дахаты 80% сірыйцаў. Яго ўжо моцна раскрытыкавалі29

Заходнія вятры прынеслі ў Беларусь першыя пылкі-алергены1

«Няма магчымасці далей цягнуць бясплатны фармат». Фестываль Tutaka ўпершыню будзе браць грошы за ўваход7

Літовец паехаў наведаць сваякоў у Беларусь — яго арыштавалі і далі 15 гадоў. Кажуць, што за шпіянаж2

Анархісту Мікіту Дранцу дадалі год зняволення

Памочніца Ціханоўскай Ганна Златкоўская пакінула працу ў Офісе27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?16

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць