Свет

АБСЕ заявіла пра закрыццё «Мінскай групы»

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) абвясціла, што «Мінская група» і звязаныя з ёй структуры будуць закрытыя да 1 снежня 2025 года. Гэта рашэнне стала вынікам сумеснага звароту Арменіі і Азербайджана пасля падпісання дэкларацыі аб поўным спыненні баявых дзеянняў паміж гэтымі краінамі. За ліквідацыю групы прагаласавалі ўсе 57 дзяржаў — удзельніц АБСЕ, піша «Радыё Свабода».

Ільхам Аліеў, Дональд Трамп і Нікол Пашынян падчас падпісання мірнай дэкларацыі ў Белым доме. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Дэкларацыі аб поўным спыненні баявых дзеянняў была падпісаная 8 жніўня 2025 года ў Вашынгтоне прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам і прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым пры пасярэдніцтве прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Гэта стала падставай для рашэння аб закрыцці «Мінскай групы».

Група была створана ў 1992 годзе для садзейнічання мірнаму вырашэнню канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам у Нагорным Карабаху. За больш чым 30 гадоў яна выступала пасярэднікам у перамовах, хоць запланаваная канферэнцыя ў Мінску так і не адбылася. Сустаршынямі групы былі Францыя, Расія і ЗША, а ў склад уваходзілі таксама Беларусь, Фінляндыя, Германія, Італія, Швецыя, Турцыя, Арменія і Азербайджан.

Эфектыўнасць «Мінскай групы» з часам зніжалася, а пасля вайны ў Нагорным Карабаху ў 2020 годзе Азербайджан стаў лічыць, што канфлікт вырашаны, і выступаў за закрыццё групы. Міністэрства замежных спраў Азербайджана назвала рашэнне аб закрыцці «паказчыкам прызнання міжнароднай рэальнасці і аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці краіны». Публікацыі заявы МЗС Арменіі пакуль не было.

Канфлікт у Нагорным Карабаху пачаўся ў канцы 1980-х гадоў з тэрытарыяльных і этнічных спрэчак паміж Арменіяй і Азербайджанам і прывёў да ваенных сутыкненняў. Паводле розных ацэнак, у канфлікце загінула больш за 30 тысяч чалавек. Пасля пераходу тэрыторый пад кантроль Азербайджана ў 2023 годзе амаль усе армяне пакінулі гэты рэгіён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах6

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту15

«Вы пачынаеце стагнаць, лухту розную гнаць» — філосаф Мацкевіч павучаў блогера Пятрухіна13

Беларускія пашпарты збіраюцца даваць за інвестыцыі6

Падчас снегападу мінскія таксісты паднялі цэны ў два-тры разы4

Назвалі імёны двух рэцыдывістаў, якія прэсуюць вязняў у гродзенскай турме12

У Беларусі існуюць пенсіі, якія можна перадаваць у спадчыну3

Летні саміт G7 перанясуць, каб даць Трампу адсвяткаваць юбілей1

Ці даць кур’ерам выхадны ў завіруху? Людзі спрачаюцца, бізнэс адгукаецца7

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах6

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць