У краме гараджанка знайшла яблыкі з Італіі, Чылі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Жыхарка Брэста ўразілася цэнамі на яблыкі ў краме. Яна пабывала ў гіпермаркеце «Грын». Там прадаваліся яблыкі за 10,99 рубля за кілаграм, прывезеныя з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, па 10,88 рубля за кіло з Чылі. Яшчэ адны былі па 11,99 рубля — з Італіі.
«Людзі, вы што, звар'яцелыя? Гэта як — яблык за 12 рублёў?» — недаўмявае жанчына. Відэа з крамы яна выклала ў тыктоку.
Дысананс асабліва выклікаў надпіс на цэнніку «сацыяльна значны тавар».
На Камароўскім рынку яблыкі прадаюць па цане ад 2 да 10 рублёў за кілаграм, у «Е-дастаўцы» можна купіць па 5,5—7,9 рубля за кіло (апроч мясцовых, гэта яблыкі з Польшчы, Расіі, Азербайджана, Чылі).
З 1 верасня ў Беларусі дзейнічае часовае абмежаванне на вываз яблыкаў за мяжу. Меры ўводзяцца на паўгода. Пастаўляць яблыкі на экспарт могуць толькі тыя, хто атрымае спецыяльныя ліцэнзіі.
-
Мінэнерга пра сітуацыю з асвятленнем: Усё будзе рэгулявацца ў залежнасці ад мясцовасці
-
Як дзяржава прадала непатрэбную лазню за 29 рублёў, а пасля забрала і лазню, і шалёную няўстойку
-
«Бацька правільна зрабіў, цяпер больш праведнасці», «Фоты вырваныя з кантэксту». Як прапаганда апраўдвае адключэнне святла на вуліцах
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары