Свет1010

У Непале жонку аднаго экс-прэм'ера пабілі разам з мужам, а жонку другога спалілі жыўцом

У Непале працягваюцца пратэсты, якія набылі вельмі брутальныя формы і суправаджаюцца гвалтам, які накіраваны ў тым ліку на цяперашніх і былых чыноўнікаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Niranjan Shrestha

Паведамляецца, што пратэстоўцы напалі на экс-прэм'ера Шэра Бахадура Дэубу, які пакінуў сваю пасаду ў 2022 годзе, і ягоную жонку Арджу Рану Дэубу. Кадры сутыкнення палітыка з мітынгоўцамі апублікавала, у прыватнасці, выданне Khabarhub.

Выданне India Today паведаміла, што пратэстоўцы таксама напалі на міністра фінансаў Прасада Паўдэля.

Акрамя гэтага, паводле інфармацыі выдання Khabarhub, удзельнікі акцый падпалілі дом Джала Натха Кханала, які быў прэм'ер-міністрам Непала да 2011 года. Жонка палітыка Радж'я Лакшмі Чытракар у момант падпалу знаходзілася ў будынку, атрымала цяжкія траўмы і апёкі, з-за якіх памерла ў бальніцы.

Вулічныя акцыі супраць карупцыі і рашэння ўладаў заблакаваць больш за 20 сацсетак, сярод якіх Facebook, Instagram, WhatsApp, YouTube, X і Reddit, пачаліся ў Катманду і іншых непальскіх гарадах у панядзелак, 8 верасня.

Каментары10

  • '
    09.09.2025
    Зумеры спалілі жонку міністра жыўцом. Такі загаловак павінен быць, не ?
  • даведка
    09.09.2025
    Лукашенко после такого как-то не по себе от мыслей об отключении интернета в РБ.
  • 2cat
    09.09.2025
    Яны ведаюць, што карагоды і кветачкі забойцам забойцаў не спыняюць.

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

Махлярка надурыла 29 чалавек, два гады працуючы пад шыльдай турагенцтва

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

ЗША могуць прымяніць сілу ў Іране на працягу 24 гадзін3

Фядута: Булгакаў і Ахматава зразумелі б, чаму ва Украіне зносяць помнікі ім31

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў4

Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА7

Венесуэла пачала аднаўляць здабычу нафты пад кантролем ЗША3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць