Свет33

У Расіі Z-блогера запісалі пры абмеркаванні адкату на пастаўках гуманітарнай дапамогі

Z-блогера Рамана Алёхіна западозрылі ў адмыванні грошай пры куплі гуманітарнай дапамогі для патрэб «СВА».

Тэлеграм-каналы апублікавалі відэа, на якім Алёхін размаўляе з нейкім бізнесменам. З іх гутаркі вынікае такая схема: прадпрымальнік пераводзіць 200 мільёнаў рублёў у дабрачынны фонд Алехіна, пасля чаго той набывае ў яго лекі для вайскоўцаў на 150 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 1,8 млн даляраў).

Частка грошай вяртаецца бізнесмену, а Алёхін атрымлівае камісію — 50 мільёнаў рублёў (каля 600 тысяч даляраў). Пры гэтым лекаў паставяць менш, чым заяўлена.

Сам Раман Алёхін відэа пакуль не каментаваў.

Былы саветнік губернатара Курскай вобласці Раман Алёхін вядомы тым, што актыўна збіраў дапамогу для вайскоўцаў, а пазней, паводле Z-паблікаў, набыў электрамабіль за 6 млн расійскіх рублёў (каля 70 тысяч даляраў), хоць да вайны, як сцвярджаецца, жыў з маці ў здымнай кватэры.

Акрамя таго, у лютым 2025 года ён падпісаў кантракт з Мінабароны, правёў 23 дні ў складзе «Ахмата», а затым звольніўся, назваўшы службу «памылкай», піша ASTRA. 

Каментары3

  • Суповой пакетик
    10.09.2025
    Надо полагать, он такой не один. Разве что один такой дурачок, что позволил себе спалиться... Зато коррупцию в Украине все прямо-таки осуждают - с пеной у рта! Тьфу.
  • Бывалый
    10.09.2025
    Зеленский должен дать ему премию. Чем больше таких блогеров, тем меньше денег пойдет на оружие для агрессора.
  • Плюшкі Карлсана
    10.09.2025
    І вы туды ж за расейцамі. Гэта не "гуманітарная дапамога", а ваенныя пастаўкі (там медыкаменты для арміі). У Рашы гэта ўсё называюць "гуманітаркай", каб не называць рэчы сваімі імёнамі, як "хлапок". Гуманітарная дапамога -- гэта заўсёды толькі дапамога цывільным! І не вядзіце я на іх жаргон! Ну і навіна пратухла ўжо.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Гэта было не вызваленне, а дэпартацыя

Ціханоўская: Гэта было не вызваленне, а дэпартацыя

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо не ў турме, але не магу сказаць, што на волі». Уладзімір Мацкевіч напісаў першы пост пасля вызвалення

Вязень сумлення Дзмітрый Казлоў (блогер Шэры Кот) да і пасля вызвалення ФОТАФАКТ1

Коўл: Мяч быў на нашым баку, мы павінны былі нешта зрабіць. Трамп хоча гэтых адносін12

Мікола Дзядок: Варыянт застацца ў турме не разглядаў4

Прынамсі ў часткі палітвязняў перад тым, як выслаць з Беларусі, адабралі пашпарты11

Лукашэнкаўскія спецслужбы пачалі распаўсюджваць фэйк, што Мікола Статкевіч — у Літве13

Беларускі журналіст заклікаў біць артылерыяй па Драздах, а не таргавацца38

Што будзе з беларусамі, якія паспеюць да закрыцця мяжы з Польшчай прайсці кантроль толькі ў адзін бок?

МЗС Расіі запатрабавала ад Польшчы не закрываць мяжу з Беларуссю і намякнула на наступствы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Гэта было не вызваленне, а дэпартацыя

Ціханоўская: Гэта было не вызваленне, а дэпартацыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць