Грамадства99

Ціханоўская: Гэта было не вызваленне, а дэпартацыя

«Мы дабіваемся, каб пры наступных вызваленнях гэта антычалавечная практыка была спыненая»

Святлана Ціханоўская. Скрын відэа: svetlana_tsikhanouskaya / YouTube

Святлана Ціханоўская адкрыла прэс-канферэнцыю вызваленых палітзняволеных. Прыводзім тэкст яе выступу.

«Перш за ўсё, я хачу прывітаць нашых герояў на волі. Дзякуй, што вы выстаялі, дзякуй, што вы вытрымалі. Учора быў вельмі эмацыйны і цяжкі дзень для нас усіх.

Найперш я хачу падзякаваць прэзідэнту Трампу, Джону Коўлу, Крысу Сміту, бо дзякуючы ім і іх дыпламатычным намаганням людзі выйшлі на свабоду. І прэзідэнт Трамп правільна назваў: гэта вызваленне закладнікаў. І мы цэнім яго асабістую ролю ў гэтым гуманітарным працэсе.

Дзякуй Еўрапейскаму саюзу і ўсім краінам, якія ўсе гэтыя гады прынцыпова і паслядоўна дабіваюцца вызвалення палітвязняў. Вызваленне — гэта вынік нашай супольнай працы. Я хачу падзякаваць асобна Літве, якая зрабіла неймавернае: аператыўна прыняла палітвязняў, аформіла дакументы і дапамагла на мяжы.

Мы цэнім і бачым гэтую дапамогу. І, вядома, дзякуй усім праваабаронцам, міжнародным партнёрам, якія ўчора хутка адгукнуліся на просьбу аб дапамозе: Міжнародны гуманітарны фонд, «Вясна», «Краіна для жыцця», «Дапамога», BYSOL, Freedom House, БДПЧ, БАЖ і ўсе-ўсе астатнія.

Мы радыя бачыць людзей на волі, але давайце называць рэчы сваімі імёнамі. Тое, што адбылося ўчора, — гэта не вызваленне, а прымусовая дэпартацыя.

Мы ўсе перажываем за лёс Мікалая Статкевіча, які адмовіўся выязджаць з Беларусі і меў поўнае на гэта права. Цяпер яго месца знаходжання невядома. Яго мужны ўчынак нагадвае ўчынак Марыі Калеснікавай, якая пры спробе дэпартацыі парвала свой пашпарт.

Усе вызваленыя павінны мець права выехаць ці застацца. І ўчора я размаўляла пра гэта з амерыканскімі партнёрамі. Мы дабіваемся, каб пры наступных вызваленнях гэта антычалавечная практыка была спыненая.

Мы дабіваемся таксама, каб вызваленні суправаджаліся спыненнем рэпрэсій. Таму што, на жаль, кожны тыдзень з'яўляюцца новыя палітвязні, а праваабаронцы фіксуюць пашырэнне рэпрэсій.

Безумоўна, усе павінны выйсці на волю. І прэзідэнт Трамп назваў мінімальную планку — 1300 палітзняволеных. І мы будзем працаваць з амерыканскай адміністрацыяй і ўсімі нашымі саюзнікамі ў Еўропе, каб вызваленні працягваліся.

Гэта крок у правільным кірунку, і я заклікаю рэжым вызваляць усіх закладнікаў з турмаў. Гэта першы крок да нацыянальнага дыялогу, які нам усім патрэбны.

Цяпер наша задача — забяспечыць вызваленых дапамогай: юрыдычнай, псіхалагічнай і медычнай, вырашаць пытанні з легалізацыяй і дакументамі. Таксама літаральна за дзень беларусы сабралі 85 тысяч еўра на падтрымку вызваленых. Я вельмі ўражаная гэтай салідарнасцю. Дзякуй вам вялікі.

Мы працуем з урадамі розных краін, каб змабілізаваць дапамогу для рэпрэсаваных, а праз два тыдні мы рыхтуем вялікі кангрэс па палітзняволеных, куды я таксама запрашаю як нашых сяброў, так і ўсе СМІ».

Каментары9

  • Идёт не гражданская война, а репрессии тоталитарного оежима
    12.09.2025
    ідзе грамадзянская вайна, Где тут нацию и граждан увидел? И где бои? Где вы такие фантазёры учились?
  • Вадзя
    12.09.2025
    Са слоў спадарыні вынікае ,што яны ізноўку у турме...
  • на азіяцкіх імперскіх наратывах толькі ГУЛАГ і магчыма пабудаваць
    12.09.2025
    Идёт не гражданская война, а репрессии тоталитарного оежима,

    а дзе ваша мова? на маскоўскай мове пра цара і не ў астрозе ? так не бывае . калі ў краіне якая працуе на маскоўскай мове было па іншаму? калі ў вас не сядзелі палітычныя ? пачынай размаўляць на кухне на роднай мове будзе па іншаму , зразумела усім што наступныя 5 год Лукашэнкі паспрабуюць спыніць Маскоўскі імперыялізм . 2014-2020 яны гэта ужо рабілі і наш афіцыйны планктон замест нашых трасяншыкаў выбраў прыблудаў, людзей на 120 % Маскоўскамоўнай імперскай культуры . Нацыя атрымала жахлівую лекцыяю , малюся каб мы усе зразумелі што без Мовы роднай , на азіяцкіх імперскіх наратывах толькі ГУЛАГ і магчыма пабудаваць

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме17

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?3

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме17

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць