Свет44

ЗША прапанавалі краінам G7 пачаць канфіскацыю замарожаных рэзерваў Расіі

Адміністрацыя Дональда Трампа прапанавала краінам G7 пачаць канфіскацыю замарожаных золатавалютных рэзерваў Расіі, якія былі заблакаваныя ў выніку санкцый. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на еўрапейскіх дыпламатаў і праект прапановы ЗША.

Белы дом. Фота: Walter Bibikov / Getty Images

Паводле звестак Bloomberg, ЗША ўжо абмеркавалі сваю ідэю з прадстаўнікамі Еўропы, дзе знаходзіцца каля дзвюх трацін замарожаных расійскіх актываў. Цяпер ЕС выкарыстоўвае для дапамогі Украіне толькі прыбыткі ад інвеставання гэтых сродкаў. Амерыканцы ж прапануюць паступова канфіскоўваць асноўную суму і стварыць для гэтага прававую базу, каб накіроўваць грошы на аплату вайсковай падтрымкі Кіева.

Акрамя таго, каб прымусіць Пуціна сесці за стол перамоў, Трамп прапануе ўвесці да 100% мытных пошлін супраць Індыі і Кітая за куплю расійскай нафты. Але гэта адбудзецца толькі ў тым выпадку, калі Еўропа далучыцца да такой палітыкі.

Усяго заходнія краіны замарозілі каля $300 мільярдаў расійскіх рэзерваў — гэта прыкладна палова ад усяго аб’ёму. З іх Еўрасаюз заблакаваў каля €200 мільярдаў, увёўшы санкцыі супраць расійскіх Мінфіна, Цэнтрабанка і Фонду нацыянальнага дабрабыту яшчэ ў пачатку вайны.

Афіцыйна расійскі Цэнтрабанк працягвае ўключаць гэтыя сродкі ў свае золатавалютныя рэзервы, якія на пачатак верасня ацэньваліся ў $689,4 мільярда. Аднак рэальна даступная сума можа быць амаль удвая меншай, бо пад блакаванне трапілі ўсе валюты, акрамя кітайскіх юаняў на $100 мільярдаў. Таксама Расія мае залаты запас у больш як 2 тысячы тон, які ў пачатку верасня ацэньваўся прыкладна ў $254,9 мільярда.

Каментары4

  • Я бы решился
    12.09.2025
    Санкции против Индии и Китая. А против России где? Достаточно ввести блокаду судоходства в черном и северном морях для экспорта росс.нефьи, подкрепив их ВМС США и прочих стран и эффект будет мгновенным. Но они трусы, почти все из западных элит.
  • А як крычалі, а як дыхалі
    12.09.2025
    Гэта крах фінансавай сістэмы, крах даляра... На самой справе нічога акрамя некалькіх памыек праз Кіргізію, Арменію і Эміраты за 3 гады не нарадзілася
  • Борис Николаевич
    12.09.2025
    Урсула уже сказала твёрдо и чётко - не бу дет

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы21

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі53

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»29

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы21

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць