Грамадства

«Белавія» аб'явіла зніжкі на тры турыстычныя маршруты

Авіякампанія «Белавія» абвясціла пра акцыю, якая будзе дзейнічаць 10 дзён — з 15 па 24 верасня. У гэты час можна купіць авіяквіткі са зніжкай да 50% па трох турыстычных маршрутах. Пакуль што ў спіс увайшлі толькі тры кірункі, але ў кампаніі абяцаюць пашырыць яго ў найбліжэйшыя дні.

Цяпер квіткі па акцыйных тарыфах туды і назад прапануюць у наступныя гарады:

  • Дэлі (Індыя) — ад 1294 рублёў;
  • Урумчы (Кітай) — ад 926 рублёў;
  • Санкт-Пецярбург (Расія) — ад 337 рублёў з Мінска, ад 308 рублёў з Брэста, ад 300 рублёў з Гомеля.

Купіць квіткі можна на афіцыйным сайце «Белавія», у касах або праз агентаў. Але ёсць шэраг абмежаванняў:

  • зніжка распаўсюджваецца толькі на тарыф, але не на падаткі і зборы;
  • дзіцячыя зніжкі да такіх квіткоў не прымяняюцца;
  • квіткі па акцыі немагчыма вярнуць ці абмяняць;
  • колькасць месцаў па проматарыфах абмежаваная.

Акцыйныя квіткі можна браніраваць толькі ў адзін бок, але дзейнічаюць яны на палёты да 25 кастрычніка.

У кампаніі папярэдзілі, што падчас падобных акцый сайт можа працаваць з перабоямі праз вялікую колькасць ахвотных. Таму пры куплі квіткоў пасажырам раяць быць цярплівымі.

Каментары

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць