Свет22

Стала вядома, што ўключаюць у 19‑ы пакет санкцый ЕС супраць Расіі

У 19‑ы санкцыйны спіс супраць Расіі прапануюць уключыць банкі, энергетыку і крыптавалюты. 

Фота: Thierry Monasse/Getty Images

Еўракамісія таксама прапануе паскорыць адмову ад расійскай нафты. Пра гэта ў сацсетцы X паведаміла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен па выніках тэлефоннай размовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Паводле яе слоў, Еўракамісія хутка прадставіць праект новага пакета санкцый.

«Расійская ваенная эканоміка, якая падтрымліваецца даходамі ад выкапнёвага паліва, фінансуе кровапраліцце ва Украіне. Каб пакласці гэтаму канец, Камісія прапануе паскорыць паэтапную адмову ад імпарту расійскага выкапнёвага паліва», — адзначыла фон дэр Ляен.

Каментары2

  • Момант ісціны
    17.09.2025
    Якая розніца, што ўключаюць у 19‑ы пакет санкцый ЕС, калі прама зараз ЕС адмовіўся падтрымаць просьбу Трампа ўдарыць па Расеі адзіным кулаком, каб пазбавіць Расею фінансавання і адначасова даць Украіне шмат зброі?
    Што толку, што ЕС калі-небудзь, да якога-небудзь 2027 года, паступова будзе зніжаць закупку расейскіх нафты і газа? Цягнучы ката за хвост. Гэта ніяк не спыніць вайну. Расейскія дроны ўжо робяць правакацыі на тэрыторыі Еўропы. А Еўропа ўсё мямліць. Замест таго, каб падтрымаць план Трампа па хуткім удары па Расеі з двух бакоў: эканамічна і ваенна.
  • Дмитрий
    17.09.2025
    Все оставшиеся 19 белорусских банков тоже включат, или через них так же беспрепятственно будут деньги прогонять россияне?

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей53

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Некалькі тысяч беларусаў страцілі заробак і падпрацоўку на патрыманых «бумерах»1

У Мінску затрымалі жанчыну за рулём з 3 праміле алкаголю ў крыві

«Пара спыніць гэта ваеннае спекулянцтва». Харватыя адмовілася транспартаваць ў Венгрыю і Славакію расійскую нафту, але гатовая памагчы з іншай4

Новае пакаленне гендырэктараў: моладзь і далёка не «крэпкія хазяйсцвеннікі» масава ўзначальваюць трыльённыя бізнэсы3

«Медыя-Палессе»: Хутчэй за ўсё, затрыманы старшыня Столінскага райвыканкама5

Кіраўнік Rheinmetall: На гэты момант мы вырабляем ужо больш боепрыпасаў, чым ідзе ва Украіну1

Беларускія дзяржаўныя СМІ пачалі заклікаць чытаць іх у расійскім месенджары Max14

УСУ паказалі, як цягам аднаго дня ў Крыме паразілі патрульны катар БК-16, ЗРК «Панцыр» і РЛС «Неба-У» ВІДЭА2

На волю выйшла Таццяна Канеўская — былая давераная асоба Ціханоўскай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей53

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць