Грамадства141141

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Сяргей Ціханоўскі апублікаваў адкрыты ліст, у якім патлумачыў свае паводзіны са Святланай на сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку. Там пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку. Прыводзім гэты ліст.

Сяргей і Святлана Ціханоўскія, 25 верасня 2025. Скрыншот з відэа

1. Я вельмі паважліва стаўлюся да сваёй жонкі і да яе старанняў. І раблю ўсё, каб яна пра гэта ведала.

2. Мая грубасць учора выяўлялася не столькі ў думках, колькі ў інтанацыі. Ведаю за сабой гэты грэх. Гэтая ж прамалінейная інтанацыя была маім галоўным палітычным інструментам у 2020 годзе.

3. Той факт, што я не высыпаюся, хвалююся, не апраўдвае маіх манер ва ўчорашняй сітуацыі на плошчы ў Нью-Ёрку.

4. Я злаваўся на тое, што мяне спрабуюць выкарыстаць. Выкарыстаць як талісман. Не кажуць ні пра мэты, ні пра расклад сустрэч і інтэрв'ю. Не цікавяцца маім меркаваннем.

5. Я сапраўды хацеў паўтары гадзіны пабыць разам з беларусамі і Святланай. Пра інтэрв'ю на CNN мяне паставілі перад фактам за 20 хвілін да стрыму. Яно было непрадбачаным, нязначным, а можа і шкодным у дадзеным палітычным кантэксце. Такое інтэрв'ю дакладна не трэба было прызначаць на той жа час, што і даўно запланаваную сустрэчу з дыяспарай.

6. Мы занадта часта разыходзімся ў меркаваннях з акружэннем Святланы. Гэта праблема.

Я ўсведамляю, што павінен зрабіць гэта з мінімальнымі выдаткамі для нашай агульнай справы.

Шчыра ваш, Сяргей Ціханоўскі.

Каментары141

  • Першы
    25.09.2025
    Даже в "извинениях" быдлячит. Включил себе номер 1. А обосновано?
  • Нда.
    25.09.2025
    Сяргей: раблю херню > апраўдваюся > раблю херню > апраўдваюся. Ужо, шчыра кажучы, стомленасць ад яго паводзін. Як усё пісалі ў каментарах з самага пачатку - адпачні, разбярыся, але не, мабыць, прасцей апраўдвацца ці ледзь не кожны дзень.
  • Воцат
    25.09.2025
    Серёжа, Kinder, Küche, Kirche.

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць