Навука і тэхналогіі1010

35‑гадовы беларускі фізік трапіў у спіс самых цытаваных навукоўцаў свету

Беларус Віктар Асадчы трапіў у топ-2% самых цытаваных навукоўцаў свету па выніках 2024 года ў абноўленым рэйтынгу ад даследнікаў Стэнфардскага ўніверсітэта (ЗША) і выдавецтва Elsevier, які грунтуецца на базе Scopus, піша «De facto. Беларуская навука».

Фізік нарадзіўся ў 1990‑м у Гомелі, скончыў універсітэт імя Ф. Скарыны. Працаваў постдактарантам у Стэнфардскім універсітэце. Асноўнае яго месца працы — Універсітэт Аалта (Фінляндыя).

Летась Фінскі фонд садзейнічання тэхналогіям узнагародзіў беларуса прэміяй «Малады навуковец 2024 года».

Віктар Асадчы займаецца распрацоўкай метадаў кіравання святлом. У 2024‑м ён з калегамі паведаміў аб прарыўнай распрацоўцы рэалістычных фатонных крышталёў часу, якія здольныя экспанентна ўзмацняць святло.

Па выніках 2024‑га ў топ-2% самых цытаваных навукоўцаў свету трапіла 15 беларусаў, чыім месцам працы пазначаны ўстановы з Беларусі, але гэтая інфармацыя не заўсёды актуальная, піша канал. 

Каментары10

  • Имя
    25.09.2025
    даведка, понятное дело. Если бы Виктор работал в НАН РБ то, у него не было бы денег банально заплатить за публикации статей в авторитетных журналах мирового уровня, соотвественно, о никаких цитатах речь бы даже и не шла. Его максимум был бы "Академический вестник" или какой-нибудь расейский журнал.
  • Вадзя
    25.09.2025
    Выхадзец з Беларуси, уроженец Беларуси...
  • Вадя
    26.09.2025
    Здесь имеется ещё один момент! Соавторство.Ну ,знающие люди всё понимают .А так : успехов и научных прорывов ,это главное

Цяпер чытаюць

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў5

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму муху так цяжка злавіць? Навукоўцы даюць аргументаваны адказ4

На Камароўцы прадаюць маладую бульбу. Праўда, цэны касмічныя2

«Ставяцца як да смецця». Беларус-акупант пакалечыўся на фронце, а цяпер памірае ў курскай бальніцы без дапамогі29

60% супрацоўнікаў беларускіх кампаній незадаволеныя сваім заробкам

Адзіны ў Расіі вытворца шкловалакна пасля атакі ўкраінскіх дронаў не працуе ўжо хутка год1

МАРГ далучыла да пагаднення аб прасоўванні беларускіх тавараў новых буйных гульцоў. Сярод іх — уладальнік «Табакерак»

«Драгічынскае мора»: у горадзе падтапіла месцы, дзе раней не прыбралі снег2

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы10

85% дзяцей у 2026 годзе народзяцца ў Азіі і Афрыцы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў5

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць