Вайна1616

Байцы Палка Каліноўскага паказалі, як дзякуючы ўзаемавыручцы выжылі пасля ўдараў расійскіх FPV-дронаў у іх «Хамві»

У жніўні расійская прапаганда заявіла пра знішчэнне амерыканскага «Хамві» з байцамі Палка Кастуся Каліноўскага і гібель усяго экіпажа. Цяпер з'явілася відэа таго, што насамрэч тады адбылося.

Каліноўцы апублікавалі ў сваім ютуб-канале 18‑хвілінныя дакументальныя здымкі драматычных падзей 20 жніўня гэтага года. Расійская прапаганда тады паспяшалася абвясціць пра гібель беларускіх ваяроў у той машыне. Але тыя, хоць і былі параненыя, змаглі ўратавацца.

«Усе жывыя, праходзяць лячэнне і неўзабаве вернуцца да выканання баявых задач», — паведамляе Полк, але дадае, што ў выніку FPV-атакі ўся амуніцыя байцоў і абсталяванне былі моцна пашкоджаны.

Каментары16

  • Слава ўсім беларускім дабраахвотнікам!
    02.10.2025
    Што толькі не рабіла КДБ, каб паспрабаваць знішчыць Полк Каліноўскага. І агентаў сваіх падсылала, і ў сеціве плёткі распускала, і траўлю ладзіла ў інтэрнэце, і гэтак далей.
    А Полк як быў, бак і ёсць. І паспяхова ваюе.
    Слава Палку Каліноўскага, слава ўсім беларускім дабраахвотнікам!
  • Filipp
    02.10.2025
    Гэта пісец, Тіль па ходу "тэрмінатар"! Слава Богу, што ўсе жывы.
  • Аб рэкордах
    02.10.2025
    Ехаў напярэдадні на электрычцы, ну, або на цязе, як гаворыць моладзь, бачу адпускніка, іх лёгка пазнаць - яны заўсёды шэбутныя, з усімі размаўляюць, абдымаюся і г.д. На адрэаліне. Ён, як заўсёды, стаў абдымацца, потым даў паслухаць на тэлефоне запіс голасу. Тэкст, прыкладна, такі - Братан, абяцаю, што выберуся, мінулы раз абяцаў і выбраўся, і ў гэты раз змагу.... яшчэ шашлыкі пасмажым ... Потым, гэты адпускнік кажа - Для разумення, той хто на запісы праз шэсць гадзін загінуў.
    Потым спытаў ці займаюся спортам? які рэкорд? Потым - а ў мяне 15 км пад дронамі. Кажу - таксама нормуль.
    Думаю, што гэтыя 15 км пад дронамі былі прыкладна, як на гэтым відэа...

Цяпер чытаюць

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай32

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне ва Украіне загінуў рэжысёр шоу «Арол і Рэшка»5

Якія прафесіі будуць запатрабаваныя ў Беларусі найбліжэйшыя пяць гадоў5

Дарадца прэзідэнта Літвы не выключае, што дрон у Беларусь маглі запусціць актывісты3

У Нью-Ёрку пачынаецца працэс над Луіджы Манджоне. Яго абвінавачваюць у забойстве кіраўніка страхавой кампаніі, якое ўсхвалявала ЗША2

Наўроцкі: З маскалямі дамоўленасцяў быць не можа54

Прадстаўніца МЗС Літвы: Дзеянні Беларусі — спроба прыкрыць уласную зламысную дзейнасць1

Допіс п’янага віцебчука, які расказаў, што ідзе дадому, набраў 650 тысяч праглядаў — сачыў увесь рускамоўны трэдс6

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў9

У Азербайджане арыштаваны лідар апазіцыі Алі Керымлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай32

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць