Грамадства88

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Падчас наведвання 3 кастрычніка Салігорскай птушкафабрыкі Лукашэнка сярод іншага жорстка раскрытыкаваў тое, што на многіх падобных прадпрыемствах мала ўвагі надаюць прытрымліванню санітарных нормаў, што прыводзіць да цяжкіх наступстваў. Але для сябе гэтыя нормы ён, як выглядае, абавязковымі не лічыць.

Скрыншот з відэа

«Да гэтага часу выкрываюцца выпадкі парушэння рэжыму: пранос работнікамі асабістых рэчаў на тэрыторыю, праходжанне супрацоўнікаў у чыстую зону ў абыход санпрапускніка, а таксама праца без спецадзення, — абураўся Лукашэнка. —

У некаторых птушкагадоўчых арганізацыях не выключаная магчымасць трапляння сінантропнай птушкі. Не ў поўнай меры праводзяцца мерапрыемствы па барацьбе з грызунамі. Элементарнага не робім».

Між тым сам ён прывёў з сабой на тэрыторыю птушкафабрыкі зусім неабавязковага персанажа — памеранскага шпіца Умку. Сабака свабодна бегаў па падлозе пад нагамі ў чыноўнікаў. Наўрад ці правілы птушкафабрыкі дапускаюць допуск на яе тэрыторыю падобных жывёл, прытым у тым ліку і па санітарных меркаваннях. 

Каментары8

  • не хвалюйцеся за вумку
    03.10.2025
    ягоныя лапкі потым памыюць з мылам, а кіпцюрыкі падвостраць
  • $
    03.10.2025
    А мне шкада грызуноў.
  • даведка
    03.10.2025
    Коношенко, небось, всё тщательно протёрла Умке: лапы, морду и даже сфинктер.

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія27

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў3

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў12

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць змены сістэмы галасавання, калі на выбарах у Венгрыі зноў пераможа Орбан9

У Беларусі заўважылі машыну з прапагандай расійскай вайны7

У Свіслачы аўтобус упаў на кіроўцу, калі той яго рамантаваў

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм2

Трамп прыгразіў разбамбіць дазвання Іран, калі не будзе прагрэсу на перамовах10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія27

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць